Сілавікі затрымалі адміністратара канала Anonymous Russia, які ўваходзіць у сетку Killnet. Расійскія хакеры пагражаюць беларускім спецслужбам
«Не адпусцяць Raty — Беларусі п***а». Расійскія хакеры далі лукашэнкаўскім спецслужбам час да раніцы.
Сёння на каналах, звязаных з сеткай прарасійскіх хакераў Killnet, з'явілася паведамленне пра затрыманне лукашэнкаўскімі спецслужбамі адміністратара канала Anonymous Russia па мянушцы Mr. Raty.
Канал — цалкам прарасійскі і прапуцінскі. У ім шмат рэпостаў прамоў прэзідэнта Расіі і допісаў прарасійскай сеткі Killnet, якая атакавала шматлікія цэлі ў Еўропе і ЗША. Асоба самога Raty невядомая.
Пасля затрымання Raty сетка прарасійскіх хакераў пачала пагражаць лукашэнкаўскім спецслужбам. «Рэспубліка Беларусь — у чорным спісе», — напісаў у сваім тэлеграм-канале Killmilk, заснавальнік групы Killnet.
Адведзены хакерамі час заканчваецца каля сёмай раніцы па Мінску. Калі пасля гэтага Raty не выпусцяць, то яны абяцаюць атакаваць інфраструктуру беларускіх уладаў.
Абноўлена. Пазней расійскія хакеры выдалілі пагрозы ў адрас беларускіх улад, які размясцілі, даведаўшыся пра затрыманне паплечніка.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары