МНС дадуць амаль мільён на лодкі і дроны
Міністэрства фінансаў мае выдзеліць МНС у 2023 годзе 940 тысяч рублёў на набыццё новай тэхнікі. Гэта прадугледжана пастановай Саўміна ад 17 красавіка 2023 года № 261, апублікаванай на Нацыянальным прававым партале.
19.04.2023 / 22:02
Фота ілюстрацыйнае
Грошы асігнуюць са сродкаў, прадугледжаных у дзяржаўным бюджэце на фінансаванне расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі.
Купіць на гэтыя грошы маюць 32 лодкі, 28 матораў да іх, 24 прычэпы для перавозкі лодак і 23 беспілотныя лятальныя апараты мультыротарнага тыпу.
Чытайце таксама:
У Гомелі святары асвячалі яйкі з булкамі з лодак
У Гомелі ратавальнікі ўратавалі ад вялікай вады коціка ВІДЭА