У Гомелі ратавальнікі ўратавалі ад вялікай вады коціка ВІДЭА
Пры праверцы затопленага садовага таварыства «Гарадскія дачы» ў Гомельскім раёне работнікі МНС пачулі жаласнае мяўканне ката, паведамляе паблік «ЧП Гомель».
Мяўканне даносілася з недабудаванага дома. Коціку, які там апынуўся, удалося забрацца на бэльку і выратавацца ад «вялікай вады».
Ратавальнікі дапамаглі жывёліне дабрацца да цвёрдай зямлі.
Каментары