«Белкарт» упершыню за 10 гадоў абнавіла лагатып
Нацыянальная плацежная сістэма «Белкарт» абвясціла аб рэстайлінгу гандлёвай маркі. У прэс-рэлізе кампаніі ўдакладняецца, што лагатып і фірмовы стыль стануць «больш сучаснымі», піша Office Life.
21.04.2023 / 20:07
Дызайнеры спрасцілі традыцыйную кампазіцыю з васьмі элементаў, якія сімвалізуюць кветку васілька. Таксама яны абнавілі напісанне, зрабіўшы надпіс на лога малымі літарамі, падкарэктавалі каляровую гаму.
Як лічаць у кампаніі, лагатып цяпер стаў лёгкім і дынамічным, ён выглядае больш сучасна.
Таксама «Белкарт» абнавіла гандлёвы знак мабільнага дадатку «Белкарт Pay».
Чытайце таксама:
Стаўкі па валютных дэпазітах у беларускіх банках рэзка змяніліся проці мінулага года