Карты «БелКарт» цяпер будуць прымацца ў банкаматах «Сбербанка» ў анексаваным Расіяй Крыме, паведаміў Sputnik на падставе паведамлення службы падтрымкі расійскага банка, які днямі ўсталяваў свае банкаматы на ўкраінскім паўвостраве ўпершыню пасля яго анексіі.
Раней пасля анексіі Крыма на яго тэрыторыі не працавалі карты, выпушчаныя беларускімі банкамі, незалежна ад аплатнай сістэмы.
Праўда, у банку не змаглі адказаць, ці можна беларускімі картамі ажыццяўляць плацяжы на тэрыторыі паўвострава.
Каментары