Прапагандыст Сяргей Маркаў з гонарам запосціў прысягу сына Пяскова, не заўважыўшы, што гэта сын Парашэнкі
Вядомы расійскі палітолаг-прапагандыст Сяргей Маркаў запосціў у свой тэлеграм-канал фота, на якім малады чалавек у форме прымае вайсковую прысягу, і суправадзіў фотаздымак подпісам, з якога вынікала, што гэты чалавек — сын прэс-сакратара Пуціна Дзмітрыя Пяскова. Але пафас неўзабаве змяніўся на канфуз.
22.04.2023 / 20:09
Не трэба было быць вялікім адмыслоўцам, каб заўважыць, што на вокладцы з тэкстам прысягі — украінскі трызуб, на заднім плане — украінскі палітык Пятро Парашэнка, а чалавек, які прыносіць прысягу, — ягоны сын Аляксей.
Здымак быў зроблены ў далёкім 2007 годзе, калі Парашэнку было яшчэ далёка да прэзідэнцтва, а працаваў ён тады на пасадзе старшыні Назіральнай рады Нацыянальнага банка Украіны.
Чытачы канала Маркава несупадзенне здымка і подпісу пад ім адразу заўважылі, у выніку прапагандыст пост выдаліў і паабяцаў разабрацца.
Чытайце таксама:
Як пасварыліся прапагандыст СБ, вядучая канала ГУБАЗіКа і сакратарка «Белай Русі»
«Нас не запугать». Вось хто ствараў пралукашэнкаўскія стыкерпакі ў тэлеграме