Грамадства77

Лукашысты паказалі відэа, дзе выяўлена, як «радыкалы» спалілі праваслаўны храм ва Украіне. Насамрэч, гэтая царква згарэла 10 гадоў таму ў Расіі

Лукашэнкаўскія прапагандысты выдалі пажар у праваслаўным храме расійскага сяла Ільінка Астраханскай вобласці 10-гадовай даўніны за падпал «украінскімі радыкаламі» праваслаўнай царквы ў сяле Новапалтаўка Мікалаеўскай вобласці Украіны, піша выданне «Зеркало».

Фэйкавая навіна пра царкву
Публікацыі фэйкавай навіны ў лукашэнкаўскіх прапагандыстаў. Скрыншоты з тэлеграм-каналаў

Аднатыпныя фэйкі пра «падпал» храма з'явіліся 5 красавіка ў тэлеграм-каналах Агенцтва тэленавін, Рыгора Азаронка, тэлеканала АНТ і ў іншых праўладных крыніцах. Але дадумаліся яны да гэтага не самі: да лукашэнкаўскіх прапагандыстаў інфармацыя перавандравала з пракрамлёўскіх СМІ.

«Ва Украіне працягваюць ганенні на праваслаўных, — паведаміў тэлеканал АНТ у публікацыі на сваім сайце ад 6 красавіка. — Спалены чарговы праваслаўны храм. Гэтым разам у сяле Новапалтаўка Мікалаеўскай вобласці».

«Агнём знішчаная праваслаўная царква ў сяле Новапалтаўка», — публікуе фэйк газета адміністрацыі Лукашэнкі «СБ. Беларусь сегодня».

Усе навіны, якія распаўсюджвалі лукашэнкаўскія прапагандысты, ілюстраваліся відэа, якое нібыта было знятае непасрэдна ў Новапалтаўцы.

Ролік гэты — рэальны. Царква сапраўды гарэла, але не ў 2023 годзе, а ў 2013-м. І не ва ўкраінскай Новапалтаўцы, а ў расійскай Ільінцы. Інфармацыю пацвердзіў і ўкраінскі Цэнтр стратэгічнай камунікацыі і інфармацыйнай бяспекі.

Дарэчы, царква ў Ільінцы згарэла дашчэнту.

Гэты храм быў пабудаваны яшчэ ў XIX стагоддзі. У ім захоўвалася мноства святынь, уключаючы цудатворны міратачывы абраз Усіх засмучаных радасць, на якой выявіўся вобраз Божай Маці, пісала «Камсамольская праўда».

А з царквой у Новапалтаўцы ўсё ў парадку. І яна зусім не падобная на храм у Ільінцы.

Чытайце таксама:

«Мразота, свалота, свінота». Z-каналы прызналі, што распаўсюдзілі фэйк, у якім нібыта ўкраінскі вайсковец абражае жанчыну з дзіцем

У інтэрнэт запусцілі «фота прэс-сакратаркі палка Каліноўскага з акупаванага Крыма». Яно аказалася фэйкам

Прапагандысты выклалі «сакрэтны дакумент пра катастрафічныя страты Украіны». Але ён аказаўся фэйкам

Каментары7

  • Абу
    07.04.2023
    Поаўда, жывіце па праўдзе!
  • даведка
    07.04.2023
    Сложно не заметить, что Соловьёв и белорусские пропагандисты работают по одним и тем же темникам.
  • прапагандыст шчокін варочаецца ў труне
    07.04.2023
    А что там кажа прадстаўнік БПЦ - Веня? Сістэматычна хлусіць - гэта праваслаўненька? Ці гэта пытанне яго царквы не датычыцца? А можа ён заняты пахаваннем помніка Геніюш?

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта8

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта

Усе навіны →
Усе навіны

Блогерка выдавала сваю здаровую дачку за смяротна хворую, каб атрымаць данаты і лайкі. А магчыма, і труціла яе

Ракетная атака на Украіну: Расія б'е «калібрамі» і балістычнымі ракетамі6

Краіны Балтыі і Скандынавіі выступілі за павелічэнне дапамогі Украіне ў адказ на агрэсію РФ1

Чарга з легкавых машын вярнулася на польскую мяжу

ЗША рэкамендуюць Украіне знізіць прызыўны ўзрост да 18 гадоў3

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў11

За тры гады ва Украіне стала на 300 тысяч больш людзей з інваліднасцю5

У Вільні прайшла акцыя падтрымкі Васіля Верамейчыка з удзелам каліноўцаў6

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта8

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта

Галоўнае
Усе навіны →