У Гродне зноў прычапіліся да жанчыны ў штанах з БЧБ
Любоў Сарлай аштрафавалі на 1110 рублёў.
28.04.2023 / 10:13
Фота з фэйсбука Любові Сарлай
Яе асудзілі за нібыта распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў (арт. 19.11 КаАП) да 30 базавых велічынь штрафу, паведамляе «Гродзенская праваабарона».
У Сарлай таксама канфіскавалі мабільны тэлефон. Пастанову аб штрафе і канфіскацыі тэлефона аформіла суддзя Ленінскага раённага суда Алена Пятрова.
Любоў стала шырока вядомай у горадзе над Нёманам, калі ў студзені 2021 года яе аштрафавалі за «ўдзел у незаконным масавым мерапрыемстве», фактычнай прычынай затрымання маладой жанчыны тады сталі спартовыя паласатыя порткі з бел-чырвона-белай гамай.
Тады суддзя Ленінскага раённага суда Руслан Гурын прысудзіў Любові 20 базавых штрафу.
Чытайце таксама:
Колькі і прасіў пракурор: у Мінску асудзілі стрыечнага брата намесніка камандзіра палка Каліноўскага
Выйшаў на волю Андрэй Несцяровіч
Жыхара Ваўкавыска затрымалі за тое, што ён нібыта «абразіў міліцыянтаў з Дняпра»