Жыхара Ваўкавыска затрымалі за тое, што ён нібыта «абразіў міліцыянтаў з Дняпра»
Яму пагражаюць крыміналкай.
Сяргею Боўфалу 52 гады. Ён з Ваўкавыска.
Не паведамляецца, дзе і калі Сяргей «абразіў» міліцыянтаў з пасёлка Днепр, што на Магілёўшчыне. Пра яго затрыманне стала вядома з відэа, якое выйшла ў канале сілавікоў «Зваротны бок» (які некалі сам раскрыў сваіх адмінаў).
Мужчына на відэа загорнуты ў нацыянальны сцяг. Там жа сцвярджаецца, што супраць яго нібыта заведзеная крымінальная справа.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары