«Не буду спяваць з тэрарыстамі, якія забіваюць дзяцей». 13-гадовая ўкраінская спявачка адмовілася дзяліць сцэну з расіянінам на фестывалі ў Італіі
Трынаццацігадовая спявачка з Украіны Сафія Самалюк адмовілася дзяліць сцэну з расійскім выканаўцам на вядомым фестывалі Sanremo Junior, які праходзіць у Італіі. Пра ўдзел расіян арганізатары абвясцілі за некалькі гадзін да самага конкурсу 3 мая, распавялі прадстаўнікі спявачкі, пра выпадак піша «Украінская праўда».
04.05.2023 / 11:44
Замест прэзентацыі свайго вакальнага нумара, Сафія Самалюк сказала прамову. У ёй спявачка заявіла пра недапушчальнасць прысутнасці на міжнароднай сцэне прадстаўнікоў краіны-агрэсара.
«Я не буду спяваць на адной сцэне з расійскімі тэрарыстамі, якія забіваюць украінскіх дзяцей. Спадзяваюся, у наступным годзе на гэтай сцэне краіны-тэрарысткі не будзе. Калі ласка, падтрымлівайце Украіну», — заявіла са сцэны Сафія.
Кіяўлянка Сафія Самалюк у 2021 годзе стала пераможцай фестывалю Чарнаморскія гульні, які праходзіў у Скадоўску Херсонскай вобласці. Яна атрымала перамогу ў катэгорыі «вакалісткі 11-13 гадоў». У 2022 годзе спявачка атрымала гран-пры дзіцячага фестывалю United Kids у Балгарыі. Яна стала найлепшай сярод удзельнікаў узроставай катэгорыі 13-14 гадоў.
Вакальны конкурс Sanremo Junior праходзіць у Італіі пад эгідай міжнароднай арганізацыі ЮНІСЕФ — Дзіцячага фонду ААН. Яе мэтай вызначаная абарона правоў і інтарэсаў дзяцей.
Чытайце таксама:
Еўрабачанне-2023: вось топ-10 песень, якія могуць перамагчы
Беларускі гурт, які бліжэй за ўсіх быў да «Грэмі»
Паўднёвакарэйскі дзявочы гурт устанавіў абсалютны рэкорд па праглядах на Youtube. 30 мільярдаў!