Музыка11

Беларускі гурт, які бліжэй за ўсіх быў да «Грэмі»

Незвычайную гісторыю аднаго беларускага музычнага калектыву згадаў тэлеграм-канал @backtobelarus.

«Айчынная музыка — гэта звычайна гісторыі з няшчасным фіналам. Імклівы ўздым: фестывалі, канцэрты, першыя рэлізы, а пасля адзінкавым калектывам удалося даць рады будзённасці і мінімальнай магчымасці зарабляць у краіне музыкай.

Так здарылася і з героямі сённяшняга аповеду. IQ48 («здаровыя ласі») з’явіліся ў 2000-м, праз тры гады выйгралі «Басовішча» і яшчэ праз пяць былі там хэдлайнерамі. Паміж гэтым былі фэсты ў краінах Балтыі, ва Украіне і ў Польшчы, здымкі кліпаў і запіс першых двух альбомаў: «Вар’яты» і «Героі».

Усё сваё музычнае жыццё «здаровыя ласі» эксперыментавалі са стылямі. Калі ўсё пачыналася з сумесі фанка, ска і рэпа з саксафонам у якасці «разыначкі», то альбомы HMR і «Трымай свой час» — гэта спробы ў беларускі Rage Against The Machine з сацыяльнай тэматыкай тэкстаў. Нездарма ў IQ48 ёсць каверы на культавы амерыканскі гурт.

Сярод іншых адметнасцяў — гімн футбольнага «Шахцёра» ў сярэдзіне нулявых, песні на вершы Міхала Анемпадыстава («Схаванае сэрца», «Святло ў цемры»), першы ў краіне DVD-Unplugged.

Скончылася ж усё дастаткова празаічна: пасля выхаду альбома «Трымай свой час» у 2016-м з гурта сышоў яго заснавальнік і гітарыст Яўген Бузоўскі. Без яго ўжо нічога не атрымалася. Пра лічбавую спадчыну адметны беларускі гурт не падумаў — на стрымінгавых сэрвісах вы не знойдзеце дыскаграфіі IQ48.

Дык пры чым тут «Грэмі»?

Бубнач IQ48 Антон Мацулевіч пісаў біты, якія выкладаў у сеціве. Яго музыка спадабалася амерыканскаму рэперу Fetty Wap. У выніку сумесны трэк Trap Queen дасягнуў другой пазіцыі ў Billboard, стаў плацінавым у ЗША і некаторых іншых краінах.

На Spotify трэк мае больш за мільярд праслухоўванняў, у кліпа на ютубе 813 мільёнаў праглядаў.

Але гэтага не хапіла для перамогі ў намінацыі «Найлепшая хіп-хоп песня». Выйграў у той год Кендрык Ламар.

Каментары1

  • аканом
    08.03.2023
    А яшчэ Зыгмантовіч

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента7

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента

Усе навіны →
Усе навіны

СБУ паказала рэшткі расійскай ракеты «Арэшнік»1

Што ў згубленых пасылках, якія прадаюць па 10 рублёў? Журналісты правялі эксперымент

«Нібыта людзі з іншай планеты». Чым уразіла Беларусь замежнікаў, якія прыехалі па бязвізе14

Модны аўтамат з нашумелым кобрынскім марозівам паставілі ў Мінску2

На волю выйшла гомельская велаактывістка Святлана Кароль

Як беларусы жылі па драўляным календары. Усё жыццё змяшчалася на простым кійку3

Тварожны пірог з бруснічным варэннем — рэцэпт

Як Расія наймае крымінальнікаў для выканання спецаперацый на Захадзе1

У Вялікабрытаніі зафіксавалі палёты неапазнаных дронаў над вайсковымі базамі, якія выкарыстоўваюць ЗША1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента7

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента

Галоўнае
Усе навіны →