У зняволенага палітыка Мікалая Казлова памерла маці
Пра смерць маці палітыка, старшыні АГП Мікалая Казлова паведамляюць праваабаронцы. Палітвязня не адпусцілі з калоніі на пахаванне.
09.05.2023 / 13:06
Мікалай Казлоў — палітвязень і старшыня АГП
Мікалай — беларускі палітык, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі. 6 жніўня 2021 года яго асудзілі на 3 месяцы арышту за разгалошванне даных следства па справе Каардынацыйнай рады.
27 ліпеня 2022 года яго зноў затрымалі разам з іншымі сябрамі АГП, абвінавацілі ва ўдзеле ў «Маршы новай Беларусі» ў Мінску ў 2020 годзе (арт. 342 КК).
3 лістапада Мікалаю прысудзілі 2,5 года калоніі.
Некалькі дзён таму памерла маці таксама ў іншага палітзняволенага палітыка — Андрэя Дзмітрыева.
Чытайце таксама:
У калоніі памёр палітвязень — пінскі блогер Мікалай Клімовіч