Менш чым за 6 гадзін беларусы сабралі грошы, неабходныя для пахавання палітвязня Мікалая Клімовіча, які памёр у віцебскай калоніі
Учора ўвечары «Байсол» абвясціў збор на пахаванне палітвязня. Патрэбная сума — 4000 еўра — на ўшанаванне памяці Мікалая была сабраная літаральна за 6 гадзін.
7 мая стала вядома, што ў віцебскай калоніі №3 памёр блогер Мікалай Клімовіч з Пінска, вядомы як Мікалай Верасень. У гэтую калонію яго перавялі два тыдні таму. Палітзняволенаму быў 61 год.
Мікалая Клімовіча асудзілі да года калоніі за карыкатуру на Лукашэнку. Такі прысуд вынеслі, нягледзячы на тое, што ён меў інваліднасць II групы па сэрцы, перанесеныя цяжкую аперацыю на сэрцы і інсульт.
У апошнім слове палітвязень сказаў:
«Любы турэмны тэрмін для мяне — смерць, таму што я павінен знаходзіцца пад сталым назіраннем лекара, прымаць шмат моцных прэпаратаў. Я магу не пратрымацца і месяц».
Мужчыну арыштавалі ў зале суда, бо да прысуду ён быў на волі.
Суддзёй па справе быў Андрэй Бычыла, пракурорам — Ілья Гузарэвіч.
«Ціхі чалавек з мяккім голасам». Хто тыя суддзя і пракурор, якія адправілі ў калонію блогера Клімовіча — палітвязня, які памёр за кратамі
Пакаралі за лайк пад карыкатурай Лукашэнкі. Што вядома пра палітвязня Мікалая Клімовіча, які памёр у калоніі
Інваліда з Пінска асудзілі да калоніі за карыкатуру на Лукашэнку
Каментары