У Аўстраліі прапанавалі адстрэльваць кенгуру, каб яны не паміралі ад голаду
У найбліжэйшыя гады колькасць кенгуру ў Аўстраліі можа павялічыцца на дзясяткі мільёнаў. Па словах эколагаў, калі «дэмаграфічны бум» не спыніць, жывёлы пачнуць паміраць ад голаду.
11.05.2023 / 14:47
Падчас апошняй засухі ў некаторых раёнах Аўстраліі загінула да 90% кенгуру. Жывёлы хадзілі ў грамадскія прыбіральні і елі там туалетную паперу, пры гэтым пераставалі клапаціцца пра сваё патомства.
Аўстралійскія зааабаронцы назвалі такую прапанову неэтычнай і выступілі супраць адстрэлу кенгуру.
Чытайце таксама:
У Гродне ратавальнікі вызвалілі коціка з металічнай пасткі ВІДЭА
У Гомелі ратавальнікі ўратавалі ад вялікай вады коціка ВІДЭА