Кіліян Мёрфі назваў сцэнарый «Опенгеймера» найлепшым у сваёй кар’еры
Пра тое, што сцэнарый новага фільма «Опенгеймер» — найлепшы ў яго кар’еры, ірландскі акцёр Кіліян Мёрфі расказаў у інтэрв’ю выданню Rolling Stone.
13.05.2023 / 22:53
«Гэта найлепшы сцэнарый, які я калі-небудзь чытаў. Лічу, гэты фільм будзе сенсацыйным. Кажу гэта як кінаман, я фанат Крыса Нолана», — падзяліўся Мёрфі.
«Опенгеймер» — фільм рэжысёра Крыстафера Нолана, які раскажа гісторыю жыцця Роберта Опенгеймера, стваральніка ядзернай бомбы.
Акцёрскі склад тут можна назваць сапраўды «зорным»: акрамя Кіліяна Мёрфі, у стужцы з’явяцца Эмілі Блант, Флорэнс П’ю, Мэт Дэйман, Роберт Даўні — малодшы, Гары Олдман і іншыя.
Прэм’ера чакаецца 19 ліпеня 2023 года.
Чытайце таксама:
Silo («Сховішча»): Рэбека Фергюсан у змрочнай антыўтопіі пра чалавецтва, зачыненае ў бункеры
«Кроплі Бога»: хто б мог падумаць, што серыял пра дэгустацыю віна можа быць захапляльным
Рамантычная камедыя, музычны баёпік і гістарычная драма — тры самыя папулярныя фільмы на Netflix