З беларускіх футбольных клубаў працягваюць здымаць ачкі
На пасяджэнні 22 мая Камітэт па клубным ліцэнзаванні АБФФ прыняў рашэнне зняць з салігорскага «Шахцёра» яшчэ пяць ачкоў, з мінскага «Энергетыка» — тры, з бабруйскай «Белшыны» — адно.
22.05.2023 / 16:42
Фота ілюстрацыйнае
«За парушэнне артыкула 54 рэгламенту на падставе пункта 5 дадатку IX рэгламенту ў адпаведнасці з пунктам 2.6 артыкула 7 рэгламенту прымяніць да ФК «Белшына», ФК «РЦАР БДУ» («Энергетык») і ФК «Шахцёр» санкцыю ў выглядзе пазбаўлення пэўнай колькасці турнірных ачкоў, а менавіта: ФК «Белшына» — адно турнірнае ачко ў сезоне 2023 года, ФК «РЦАР БДУ» — тры турнірныя ачкі ў сезоне 2023 года, ФК «Шахцёр» — пяць турнірных ачкоў у сезоне 2023 года.
Футбольныя клубы маюць права абскардзіць рашэнне Камітэта па клубным ліцэнзаванні на працягу трох працоўных дзён у апеляцыйным камітэце па клубным ліцэнзаванні АБФФ», —гаворыцца ў прэс-рэлізе АБФФ.
Пакаранне вынесена за тое, што футбалісты «Белшыны» і «Энергетыка» атрымалі ў 2022 годзе грашовыя сродкі гатоўкай, не адлюстраваныя ў бухгалтарскім уліку клубаў і не ўключаныя ў справаздачнасць. «Шахцёр» жа пацярпеў за тое, што ў 2022 годзе не адлюстроўваў у бухгалтарскім уліку ў поўным аб'ёме абавязацельствы клуба згодна з працоўнымі дамовамі.
Раней гэтыя клубы былі сурова пакараныя аж да пазбаўлення заваяваных у мінулым годзе медаляў за правядзенне дагаворных матчаў.
Чытайце таксама:
«Шахцёр» падаў апеляцыю на рашэнне AБФФ па справе аб дамоўных матчах
Чаму апошні кейс з дагаварнякамі ў беларускім футболе — лютая ганьба
У салігорскага «Шахцёра» забралі чэмпіёнства 2022 года, а таксама 30 ачкоў у гэтым сезоне