«Сваіх не кідаем». Мінскі манастыр правядзе на Сёмуху канцэрт у падтрымку расійскіх акупантаў, што ваююць ва Украіне

4 чэрвеня, на Сёмуху, Свята-Елісавецінскі манастыр анансаваў у сваім культурным цэнтры «Каўчэг» дабрачынны канцэрт. У афішы ён заяўлены «ў падтрымку шпіталяў і параненых байцоў рускай арміі, якія ўдзельнічаюць у спецаперацыі», паведамляе «Хрысціянская візія».

24.05.2023 / 16:03

У праграме прадугледжаны выступленні мінскіх і маскоўскіх акцёраў тэатра і кіно, выступленні навучэнцаў школы «ІХВІС», а таксама насельніц і прыхаджан манастыра.

Прадугледжаны і аповеды добраахвотнікаў («валанцёраў»), якія ўдзельнічалі ў вайне з Украінай з боку Расіі.

У афішы канцэрта выкарыстана літара «Z» з георгіеўскай стужкі і хэштэг з лозунга расійскіх сілавікоў «Сваіх не кідаем».

Чытайце таксама:

Колькі мінскі манастыр выдзяляе мірным жыхарам Данбаса, а колькі — расійскім акупантам на тэхніку ФОТА

«Мне было балюча ад гэтага». Протаіерэй Лемяшонак прызнаў, што ў 2020 годзе прамаўляў няправільныя пропаведзі

Мінскі Свята-Елісавецінскі манастыр актыўна спрыяе расійскай агрэсіі ва Украіне

Nashaniva.com