У Бярэзінскім біясферным запаведніку знайшлі фіялку, якая раней там не сустракалася
У першай палове мая навуковыя супрацоўнікі Бярэзінскага біясфернага запаведніка правялі экспедыцыю ў цэнтральную частку ахоўнай тэрыторыі — ва ўрочышчы Пастрэжжа, Плясінка і Прыпорнае. Гэтая экспедыцыя дазволіла пашырыць афіцыйны спіс рэдкіх раслін, якія там растуць.
28.05.2023 / 14:20
Фіялка багнавая
Галоўным адкрыццём навукоўцаў стала знаходка першай для Бярэзінскага біясфернага запаведніка папуляцыі рэдкага віду раслін — фіялкі багнавай (Viola uliginosa). Гэтая расліна ўключаная ў Чырвоную кнігу Беларусі.
На плошчы 28 кв. м удалося выявіць 531 экзэмпляр названага віду, з іх больш за 81% раслін цвіло.
Раней фіялка багнавая так далёка на поўнач у Беларусі не сустракалася, самым паўночным пунктам яе росту раней лічыўся Пухавіцкі раён.
Такім чынам, у Бярэзінскім біясферным запаведніку цяпер стала больш на аднаго расліннага «чырванакніжніка», іх цяпер тут 66.
Чытайце таксама:
У Белавежскай пушчы знайшлі рэдкую расліну
Страшная поедзь: кожны год Лунінец атакуюць вусені амерыканскага белага матыля
Памятай пра іх у падарожжах і паходах. 10 самых атрутных раслін. Асцерагайся нават лісця