Усяго патроху44

Памятай пра іх у падарожжах і паходах. 10 самых атрутных раслін. Асцерагайся нават лісця

У свеце шмат раслін, кантакт з якімі можа нанесці шкоду здароўю. Часам гэта можа быць фатальным. Даведайцеся, да якіх раслін лепш не дакранацца, калі выпраўляецеся ў падарожжа. Дзве з іх вельмі распаўсюджаныя ў лясах і каля рэчак Беларусі, яшчэ некалькі садзяць у нас у садах.

1. Клешчавіна

Ricínus
Парастак клешчавіны цвіце, Каліфорнія. Фота: Джэйсан Холінэр / Wikimedia Commons

Клешчавіна лічыцца адной з самых небяспечных раслін у свеце. У натуральным асяроддзі яе можна сустрэць у краінах Блізкага Усходу, а таксама ў Афрыцы. Часам клешчавіна вырастае да 10 метраў вышынёй. У нашых шыротах некаторыя вырошчваюць яе ў садах. Таксама гэтая расліна выкарыстоўваецца фармацэўтамі — з яе насення робяць рыцыну.

Нягледзячы на гэта, спажываць насенне нельга, бо яно напоўнена рыцынам — адным з наймацнейшых раслінных ядаў. Калі чалавек з’есць некалькі насеннечак клешчавіны, у найлепшым выпадку яго чакае дыярэя ці ваніты. У найгоршым можна хутка памерці.

2. Манцынэлавае дрэва

mancinella
Плады і лісце манцынэлавага дрэва ў Каба-Бланцы, паўвостраў Нікоя, Коста-Рыка. Фота: Ханс Хілеварт / Wikimedia Commons

Гэта атрутнае дрэва сустракаецца, напрыклад, у Фларыдзе, на Багамах і ў Карыбскім моры. Лічыцца, што гэта самае небяспечнае дрэва ў свеце, таму яно было занесена ў Кнігу рэкордаў Гінеса.

Дрэва небяспечнае для ўсіх, хто мае з ім нават мінімальны кантакт. Досыць прайсціся па джунглях і дакрануцца да яго кары, каб цела распухла, а скура пакрылася пухірамі. Найгоршы час, калі можна дакрануцца да дрэва, — сезон дажджоў, бо менавіта тады яно выдзяляе больш за ўсё таксінаў. Таксама немэтазгодна спальваць дрэва — дым таксама атрутны, можа раздражняць вочы або выклікаць слепату.

Аднак самыя небяспечныя — плады. Іх ужыванне можа выклікаць цяжкі гастрыт або энтэрыт, у найгоршым выпадку — забіць чалавека. Каб папярэдзіць людзей пра смяротнае дрэва, праваахоўныя органы часта пазначаюць дрэва знакам «X» і размяшчаюць вакол яго мноства папераджальных знакаў, каб людзі не набліжаліся да расліны.

3. Алеандр звычайны

oleander
Квітнеючы алеандр. Фота: cobalt123

Яго часта можна сустрэць за мяжой, асабліва ля мора. Алеандр звычайны расце ў краінах Міжземнамор'я, а таксама ў Марока і Паўднёвай Азіі. Гэтая прыгожая расліна прасякнутая алеандрынам — атрутным рэчывам, ужыванне якога можа выклікаць млоснасць, ваніты і парушэнні ў працы сэрца.

Таксама вядомыя выпадкі, калі людзі ці жывёлы паміралі ўсяго праз 24 гадзіны пасля ўжывання ў ежу аднаго ліста алеандра. У Старажытным Рыме ці Грэцыі алеандр звычайны выкарыстоўвалі для самагубства. Расліну таксама прымянялі як вельмі эфектыўны яд для пацукоў.

 4. Дурыян

Durio
Дурыяны ў продажы. Фота: iplantz.com

Гэта адна з самай папулярнай садавіны ў Паўднёва-Усходняй Азіі. Для кагосьці гэта сапраўдны ласунак, хоць пах у дурыяна вельмі спецыфічны. Іншыя, збянтэжаныя моцным водарам, абыходзяць яго бокам. Дурыян пахне цыбуляй у спалучэнні з пудынгам, міндалем і старымі шкарпэткамі. Вось чаму гэты фрукт забаронена перавозіць у грамадскім транспарце.

Вонкава дурыян падобны да вялікага шара з шыпамі, які можа важыць некалькі кілаграмаў. Таму небяспечна хадзіць пад яго дрэвамі: плады, што падаюць, могуць траўмаваць чалавека і нават забіць яго.

Пры ўжыванні дурыяна варта ўстрымлівацца ад алкаголю. Навукова даказана, што ў гэтым фрукце шмат сульфатаў, якія блакуюць метабалізм моцных напояў у арганізме. Таму, калі спажываць алкаголь з дурыянам, можна атрымаць сур'ёзныя пашкоджанні печані ці атручэнне.

5. Цэрбера

Cerbera odollam
Прыгожая, але вельмі небяспечная цэрбера. Фота: Cerbera odollam у Крабі, Тайланд. Фота: Wicki / Wikimedia Commons

Cerbera odollam названая ў гонар міфалагічнага Цэрбера — вартавога сабакі-ахоўніка ў царстве смерці. Сліна яго была настолькі атрутнай, што знішчыла ўсё жывое на некалькіх метраў вакол.

Цэрбера расце ў В’етнаме, у Камбоджы, на Шры-Ланцы, у М’янме, на трапічных астравах. Вытанчаныя белыя кветкі прыемна пахнуць язмінам. Пасля красавання ўтвараецца зялёны плод, які нагадвае невялікае манга, па меры паспявання ён становіцца ярка-чырвоным.

Цэрберу яшчэ называюць «дрэвам самагубцаў». Расліна змяшчае яд, а менавіта цэрберын, які ўяўляе сабой атрутны малочны сок. Ужыванне аднаго насеннечка звычайна азначае смерць цягам 1—2 дзён. Пацярпелага спачатку пачынае моцна рваць, ён пакутуе ад дыхальнай недастатковасці і пякоты ў горле. Далей ідуць сардэчнае расстройства, кома і смерць. У Індыі цэрбера на працягу стагоддзяў была ўлюбёнай раслінай самазабойцаў і атрутнікаў. Да таго ж яе вельмі цяжка выявіць пры анатамаванні.

6. Залацістая бругмансія

Brugmansia
Бругмансія. Фота: mojpieknyogrod.pl

Расліна паходзіць з Эквадора. Яе кветкі вялікія, крэмавыя ці жоўтыя, падобныя да трубаў, таму яшчэ адна назва яе назва — труба анёла.

Бругмансію часта блытаюць з дурнап’янам. Нягледзячы на значнае падабенства, гэтыя расліны адрозніваюцца формай кветак. Аднак варта памятаць, што, як і дурнап’ян, Brugmansia aurea мае моцныя атрутныя і галюцынагенныя ўласцівасці.

Ужыванне расліны часцей за ўсё заканчваецца паражэннем нервовай сістэмы. Дастаткова з'есці некалькі семечак, каб сур'ёзна імі атруціцца.

Нягледзячы на тое, што бругмансія абвешчана вымерлай у сваім натуральным арэале, яна папулярная дэкаратыўная расліна, якая шырока прадаецца і апісваецца як вялікі вечназялёны субтрапічны хмызняк, здольны вырасці да шасці метраў у вышыню, які асабліва моцна пахне пасля захаду сонца.

Усе часткі трубы анёла — атрутныя. Таму будзьце асцярожныя пры пасадцы або дакрананні да яе і не садзіце ў месцах, дзе часта бываюць дзеці або свойскія жывёлы. А лепш за ўсё зусім адмовіцца ад гэтай расліны.

 7. Белая ягада, або лялечныя вочы

Actaea pachypoda
Actaea pachypoda падчас плоданашэння. Фота: Роберт І. Райт / Wikimedia Commons

Actaea pachypoda сустракаецца ў Паўночнай Амерыцы (ЗША і Канадзе), дзе яна расце ў натуральным асяроддзі. Некаторыя кажуць, што гэтая расліна вельмі спецыфічная, бо падобная да вочных яблыкаў — і гэта сапраўды так.

Белая ягада вельмі небяспечная для здароўя, а ўжыванне яе пладоў часта заканчваецца дыярэяй, слінацячэннем, галаўным болем і болямі ў жываце, а таксама галюцынацыямі.

 8. Абрус малітоўны

Abrus precatorius
Abrus precatorius. Фота: Flickr

Гэтая расліна, родам з Індыі і Паўднёвай Амерыкі, мае шмат адметных назваў: вочы краба, любоўны гарошак, ружанец малітоўны, дзікая лакрыца, каралавая пацерка і іншыя. Яе вылучаюць характэрныя ярка-чырвоныя плады, пазначаныя зверху чорнай плямай. Корань абруса малітоўнага часам называюць індыйскай лакрыцай і ўжываюць замест саладковага кораня.

Некалі з ягад расліны рабілі ружанец, адсюль і ўзялася назва.

Насенне гарохавага ружанца ўтрымлівае абрын, які дзейнічае гэтак жа, як і рыцын — дакладней, у некалькі дзясяткаў разоў мацней за яго. Атручванне раслінай часцей за ўсё адбываецца пры праглынанні пладоў. Найбольш распаўсюджанымі тады з'яўляюцца ўсе віды страўнікавых захворванняў, і гэта — найменш праблематычны вынік. Ужыванне ў ежу вялікай колькасці пладоў можа скончыцца трагічна — смерцю чалавека.

 9. Воўчая ягада

Daphne mezereum
Воўчая ягада. Фота: Дж. Ф. Гафард / Wikimedia Commons

Воўчая ягада  небяспечны прадстаўнік айчыннай флоры. Прыгожы хмызняк квітнее бэзава-ружовымі кветкамі, якія потым ператвараюцца ў чырвоныя ягады, спакушальныя на выгляд.

5—6 з'едзеных ягад могуць стаць смяротнай дозай для дзіцяці або выклікаць цяжкае атручэнне ў дарослага. Сімптомы — высыпанне, дыярэя, ваніты. Усе часткі воўчага лыка выклікаюць чырвань і пухіры, аж да некрозу тканак. Пры першых прыкметах атручэння варта прамыць страўнік і звярнуцца да доктара.

Акрамя ўласна ваўчай ягады, ці «воўчага лыка» (Daphne mezereum), «воўчымі ягадамі» таксама называюць усе падобныя расліны нашых шыротаў, якія таксама атрутныя. Сярод такіх раслін красаўка беладонна, бружмель, мудранка, крушына, снежнаягаднік. Усе іх плады не прыдатныя для спажывання.

 10. Цыкута

Cicuta
Цыкута ядавітая. Фота: Крысціян Петэрс / Wikimedia Commons

Цыкута, распаўсюджаная ва Усходняй Еўропе і Паўночнай Амерыцы, — адна з самых атрутных раслін. Яна вабіць сваім прыемным маркоўным пахам і карэнішчам, якое на смак нагадвае бручку або рэдзьку. 

Але ж уся расліна ядавітая, асабліва — карэнішча. 100—200 г карэнішча дастаткова, каб забіць карову, а 50—100 г забіваюць авечку. 

Расце цыкута блізу вады: ля рэк, на балотах, ля ручаёў. Цвіце ў другой палове лета (ліпень-жнівень).

Чытайце яшчэ:

Фізаліс, ці Залатая ягада. Пачніце вырошчваць, і не пашкадуеце

10 найлепшых натуральных антыбіётыкаў: што гэта за расліны і як яны дзейнічаюць?

Крапіва, медуніца, макрыца ды іншае пустазелле, якое ўзбагаціць ваш стол

Каментары4

  • Казік
    09.05.2023
    У дзяцінстве ля хаты дзядулі расло шмат цыкуты. Збіралі і гулялі з ёй, не ведаючы, што атрутная. Я ўвесь час думаў, што гэта нешта кшталту крываўніка)
  • Кашмар
    09.05.2023
    Клешчавiна - гэта касторка, якую нашыя продкi выкарыстоўвалi ад запору. А так, амаль усе пералiчаныя раслiны ў Беларусi цяжка сустрэць (акрамя цыкуты i волчага лыка). Вось што сапраўды бяда - дык гэта баршчэўнiк.
  • mikola
    09.05.2023
    Czamu ranei ni skazali pra getu ATRUTU?

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску з'явіліся дзве новыя вуліцы. Вось якія назвы

Пасля нападу на калону ў Малі загінулі як мінімум шэсць вагнераўцаў1

Як помнікі русіфікуюць Беларусь? Падлікі пра тое, колькі помнікаў прысвечаныя савецкай гісторыі, а колькі — нацыянальнай1

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»37

«У Жодзіне подпісы выпрошваюць нават у царкве». Беларусы расказалі, ці падпісваюцца яны за Лукашэнку2

«Стаіць больш за тры гадзіны без святла і ацяплення». Цягнік Мінск — Гомель спыніўся пасярод свайго шляху

Пуцін заявіў пра пачатак серыйнай вытворчасці «Арэшнікаў»5

ЗША рассакрэцілі даклад аб палітычных забойствах і замахах, якія адбываліся на загад Пуціна2

Іспанія моцна аштрафавала бюджэтныя авіякампаніі за патрабаванні даплачваць за ручную паклажу і выбар месца2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Галоўнае
Усе навіны →