У Краснадарскім краі пасля атакі беспілотнікаў гарэў НПЗ

Атака беспілотнікаў адбылася каля 3-й гадзіны ночы.

31.05.2023 / 06:57

Скрыншот відэа

У Краснадарскім краі РФ загарэўся Афіпскі нафтаперапрацоўчы завод, імаверная прычына ўзнікнення пажару — траплянне беспілотнікаў, паведаміў у тэлеграме губернатар Веніямін Кандрацьеў.

«У Северскім раёне пажар на тэрыторыі Афіпскага НПЗ. Гарыць адна з установак па перагонцы мазуту. Папярэдняя прычына — прылёт БПЛА. На месцы працуюць пажарныя разлікі прадпрыемства, МНС і экстранныя службы, каб максімальна хутка ліквідаваць агонь. Ужо ўдалося лакалізаваць узгаранне на плошчы 100 квадратных метраў. Пацярпелых няма. Сітуацыю трымаю на асабістым кантролі», — напісаў ён ноччу.

«Baza» апублікавала відэа, на якім, магчыма, зафіксаваны прылёт беспілотніка.

Каля 4:40 Кандрацьеў паведаміў, што пажар на НПЗ цалкам ліквідаваны.

Чытайце таксама:

Беспілотнікі спрабавалі атакаваць Маскву, збілі каля дзясятка

Вайна прыйшла на Рублёўку. У эпіцэнтры атакі дронаў апынуліся маёнткі пуцінскай эліты

Nashaniva.com