Усіх затрыманых медыкаў у Наваполацку звольнілі па артыкуле за прагулы — «Белыя халаты»

17 мая адбылося масавае затрыманне медыкаў у Цэнтральнай гарадской бальніцы Наваполацка. Многім медыкам далі ад 10 да 15 сутак. Некаторым выпісалі штрафы.

06.06.2023 / 12:54

Потым іх звольнілі за прагулы, як паведамляе тэлеграм-канал «Белыя халаты».

Нагадаем, што хірурга Міхаіла Пачкоўскага і ўролага Паўла Стальмакова арыштавалі на 15 сутак, загадчыцу аддзялення гінекалогіі Ірыну Васільеву і фельчарку хуткай дапамогі Наталлю Первянёнак — на 10 сутак, а спецыялістку УГД Алу Стальмакову аштрафавалі на 100 базавых (3700 рублёў).

Затрыманні медработнікаў адбыліся пасля ўцечкі інфармацыі пра экс-прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта, палітвязня Віктара Бабарыку, які быў дастаўлены з калоніі ў бальніцу.

Чытайце таксама:

У Наваполацку прайшлі затрыманні дактароў у бальніцы, куды прывозілі Бабарыку

Арыштаваных у рамках адміністрацыйных спраў наваполацкіх медыкаў перавялі ў СІЗА Віцебска — СМІ

У Віктара Бабарыкі можа быць зламана рабро і прабіта лёгкае — Кабанаў

Nashaniva.com