Арыштаваных у рамках адміністрацыйных спраў наваполацкіх медыкаў перавялі ў СІЗА Віцебска — СМІ
Папярэдне, гаворка не ідзе пра завядзенне крымінальных спраў. Як паведаміла «Позірку» крыніца, такія пераводы практыкуюцца, бо «ўмовы ўтрымання ў Віцебску нашмат горшыя».
Раней з'явілася інфармацыя, што хірург Міхаіл Пачкоўскі і ўролаг Павел Стальмакоў арыштаваныя на 15 сутак паводле за распаўсюджванне экстрэмісцкай прадукцыі.
Загадчыца аддзялення гінекалогіі Ірына Васільева і фельчарка хуткай дапамогі Наталля Первянёнак арыштаваныя на 10 сутак за «несанкцыяваны пікет». Вядома, што апошнюю судзілі за ўкраінскі сцяг на аватары ў сацсетцы.
У Васільевай маці — інвалід першай групы, якая патрабуе догляду.
Спецыяліст УГД Ала Стальмакова, у якой двое дзяцей, аштрафаваная на 100 базавых велічынь (3700 рублёў). Артыкул КоАП невядомы.
Ініцыятыва «Белыя халаты» паведамляла пра арышт на 15 сутак медсястры Святланы Грыгаровіч. Артыкул не паведамляўся.
Затрыманні медработнікаў адбыліся пасля ўцечкі са шпіталю інфармацыі пра экс-прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта, палітвязня Віктара Бабарыкі, які быў дастаўлены з калоніі ў цяжкім стане са слядамі збіцця. З 28 красавіка невядома, дзе ён.
Каментары