Зяленскі: Калі контрнаступ будзе паспяховым, Расія прайграе вайну
Расійская Федэрацыя вядзе адчайную барацьбу перад абліччам контрнаступу Украіны, бо калі Крэмль прайграе гэтую бітву, то ўрэшце прайграе вайну, як заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю NBC News.
15.06.2023 / 21:58
Уладзімір Зяленскі. Фота: Carl Court, Pool via AP
«Наш гераічны народ, нашы войскі на перадавой сутыкаюцца з вельмі жорсткім супрацівам. Таму што для Расіі прайграць гэтую кампанію Украіне, я б сказаў, фактычна азначае прайграць вайну», — выказаўся Зяленскі падчас інтэрв'ю.
Увогуле, па словах Зяленскага, навіны з фронту «агулам станоўчыя, але яны вельмі складаныя».
NBC News адзначае, што запісвала інтэрв'ю з украінскім лідарам праз некалькі дзён пасля пачатку доўгачаканага контрнаступлення, скіраванага на выцясненне расійскіх войскаў з акупаванай тэрыторыі Украіны.
Чытайце таксама:
Галоўнакамандуючы арміі ЗША заявіў пра першыя поспехі ўкраінскага контрнаступлення
На Захадзе пацвярджаюць поспехі контрнаступлення Украіны і прагназуюць далейшы прагрэс
Вялікабрытанія, Данія, Нідэрланды і ЗША сумесна дадуць Украіне сотні ракет для СПА
Контрнаступленне можа аказацца вырашальным не толькі для надзей Зяленскага вярнуць захопленыя землі, але і для захавання падтрымкі саюзнікаў, якая можа быць аслабленая праз складанасці на полі бою і ўнутранай палітыкі, адзначае выданне.