Вайна66

На Захадзе пацвярджаюць поспехі контрнаступлення Украіны і прагназуюць далейшы прагрэс

Заходнія дзяржавы ацэньваюць, што з пачатку контрнаступальных дзеянняў украінскія сілы змаглі прасунуцца на каля сямі кіламетраў углыб акупаваных Расіяй тэрыторый і вызваліць па меншай меры чатыры сялы. Пра гэта, як піша «Еўрапейская праўда» са спасылкай на Sky News, у сераду журналістам заявілі на ўмовах ананімнасці заходнія чыноўнікі, адказныя за абарону.

Фота: AP Photo/Efrem Lukatsky

Адзначаючы поспехі Узброеных сіл Украіны, суразмоўцы журналістаў, аднак, адзначылі, што расійскі бок у цэлым добра падрыхтаваўся да наступальных дзеянняў, якраз таму прасоўванне цяпер ідзе павольна.

«Расійскія войскі ў цэлым добра трымаюць абарону са сваіх добра падрыхтаваных пазіцый і адступаюць паміж тактычнымі лініямі. Такі манеўраны падыход да абароны стварае складанасці для ўкраінцаў, а таксама дорага каштуе надыходзячым сілам», — растлумачылі яны.

Першыя контрнаступальныя дзеянні, паводле ацэнкі заходніх чыноўнікаў, з'яўляюцца больш чым «зандуючай аперацыяй». «Гэта поўнамаштабнае перамяшчэнне бранятэхнікі і цяжкага ўзбраення ў расійскую зону бяспекі і прасоўванне наперад. Прасоўванне ідзе павольна праз мінныя палі і перашкоды, з якімі яны сутыкаюцца, але гэта тое, чаго мы і чакалі. Яны будуць працягваць рухацца наперад», — сказалі яны.

Суразмоўцы журналістаў папярэдзілі, што гаворка ідзе пра першыя дні контрнаступлення, і прагназаваць наступствы складана. Тым не менш, «Украіна захоўвае адданыя, добра экіпіраваныя сілы, але канфлікт, хутчэй за ўсё, будзе характарызавацца цяжкімі і затратнымі баявымі дзеяннямі на працягу многіх месяцаў».

Падобным чынам акрэсліла актуальную сітуацыю і намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр падчас сённяшняга выступлення ў эфіры нацыянальнага тэлемарафону:

«У нас на некалькіх кірунках ідзе наступ, але гэтак жа на некалькіх кірунках ідзе і наступ ворага. Гэта значыць, што па стане на цяпер мы знаходзімся і ў наступленні, і ў абароне. Проста на розных напрамках. Ідзе вельмі сур'ёзнае супрацьстаянне.

Па-другое, вораг павялічвае цяпер колькасць абстрэлаў — і артылерыйскіх, і мінамётных, авіяцыйных удараў больш наносіць і такім чынам спрабуе спыняць наш наступ.

Акрамя таго, напрыклад, на поўдні нашы войскі сутыкаюцца з суцэльным мініраваннем палёў. Таму вельмі складана прасоўвацца. Так, гэта магчыма, павольна, калі глядзець на лічбы, але гэта прасоўванне дакладна».

 Чытайце таксама:

Лукашэнка заявіў пра 150 тысяч забітых і параненых за час контрнаступу, Мінабароны РФ назвала лічбы ў 20 разоў меншыя. Рэальныя будуць яшчэ меншыя

Украінскія вайскоўцы паказалі кадры з вызваленай Макараўкі ў Данецкай вобласці

Украінцы ракетным ударам знішчылі начальніка штаба 35-й арміі

Каментары6

  • Як паглядзець
    15.06.2023
    4 сяла за 10 дзён гэта поспех. Такiмi тэмпамi да канца лета ýкраiнцы яшчэ 32 сяла возьмуць.
  • Даўно ўжо паведамілі што няма
    15.06.2023
    Acab, няма
  • Арні
    15.06.2023
    Як паглядзець, ну прыкладна на гэтым усё і скончыцца. Захад - імпатэнт, недаацаніў магутнасць расеі і таму ў рэшце прайграе. Дуда казаў: пуцін яшчэ ні прайграў ніводнай вайны - гэта азначае што ён магутны вораг і ўспрымаць яго трэба максімальна сур’ёзна, а не так інфантыльна як гэта робяць шматлікія. Украіне патрэбна многа зброі каб перамагчы акупантаў, а не тыя слёзы што дае захад.

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня2

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня

Усе навіны →
Усе навіны

Сацыялагічны аналіз: хто падтрымаў Трампа, а хто — Харыс19

І «Масад», і Ватыкан сачылі за ПВК «Вагнер» і атачэннем Пуціна1

Трамп: «Госпад выратаваў маё жыццё не проста так!» «Гэта будзе залаты век для Амерыкі» ВІДЭА24

Расійскі алігарх па выніках выбараў у ЗША прагназуе падзенне цэн на нафту4

У цэнтры Мінска на продаж выставілі кватэру ў сталінцы, дзе квадратны метр каштуе больш за 3 тысячы даляраў2

У Расіі згарэў чарговы МАЗ

Школьнікі ў Расіі выбеглі на пляцоўку падчас матча дзеля грошай ад Mellstroy. Гамяльчук не заплаціў, а бацькоў аштрафавалі2

На Нямізе пасля рамонту адчыніўся Mak.by1

Сын сакратара Рады бяспекі Вальфовіча выконвае абавязкі камандзіра 120-й брыгады1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня2

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня

Галоўнае
Усе навіны →