Расійскія войскі павінны пакінуць Беларусь разам з ядзернай зброяй — Ціханоўская

Дэмакратычны лідар Беларусі прапануе Арганізацыі Аб'яднаных Нацый вынесці пытанне размяшчэння ядзернай зброі на Генасамблею і пасяджэнне Рады Бяспекі. 

17.06.2023 / 12:27

Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

«Размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі незаконнае і небяспечнае. Хоць гэта, несумненна, уяўляе сабой форму шантажу, такое запалохванне не павінна заставацца без адказу. З беларускага пункту гледжання, гэта ўяўляе пагрозу нашаму суверэнітэту і самому існаванню Беларусі. Стратэгія чакання аказалася неэфектыўнай у прадухіленні гэтага разгортвання і ў спыненні варожага ўмяшання Расіі ва ўнутраныя справы Беларусі. Жорсткія санкцыі супраць Расіі і рэжыму Лукашэнкі павінны быць адной з многіх формаў рэагавання. Гэтая праблема цяпер закранае глабальныя інтарэсы і павінна абмяркоўвацца на Генеральнай Асамблеі ААН і ў Радзе Бяспекі ААН. Расійскія войскі павінны пакінуць Беларусь разам з ядзернай зброяй», — напісала Ціханоўская ў твітары.

Учора Уладзімір Пуцін заявіў, што першыя ядзерныя зарады дастаўленыя ў Беларусь.

«Мы вялі перамовы з нашай Саюзнай дзяржавай, прэзідэнтам Лукашэнкам пра тое, што мы частку гэтай тактычнай ядзернай зброі перамесцім на беларускую тэрыторыю. Гэта адбылося. Першыя ядзерныя зарады дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі. Але толькі першыя», — заявіў расійскі кіраўнік.

Таксама ён адзначыў, што да канца лета або года ў Беларусь будзе дастаўлена ўся запланаваная ядзерная зброя.

Чытайце таксама:

Дзярждэп пра ядзерную зброю РФ у Беларусі: Лукашэнка аддае Крамлю ўсё больш кантролю

«Ну што тут за праблема ўзгадніць нанясенне нейкага там удару?» Лукашэнка расказаў расійскай прапагандыстцы пра ядзерную зброю

Літва і Польшча заклікалі НАТА адказаць на размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі

Nashaniva.com