Дзярждэп пра ядзерную зброю РФ у Беларусі: Лукашэнка аддае Крамлю ўсё больш кантролю
Дзярждэпартамент ЗША працягвае сачыць за сітуацыяй з перамяшчэннем расійскай тактычнай ядзернай зброі ў Беларусь. Пра гэта падчас брыфінгу заявіў прэс-сакратар Дзярждэпа ЗША Мэцью Мілер.
Ён адзначыў, што цяпер ЗША не бачаць прычын для карэкціроўкі пазіцый уласных ядзерных сіл, а таксама прыкмет таго, што Расія рыхтуецца ўжыць ядзерную зброю, піша «Украінская праўда».
У той жа час Мілер падкрэсліў, што дамоўленасць аб размяшчэнні ядзернай зброі РФ у Беларусі сведчыць аб тым, што Аляксандр Лукашэнка аддае Крамлю ўсё больш кантролю над краінай.
«Што тычыцца Беларусі, то гэта яшчэ адзін прыклад таго, што Лукашэнка робіць безадказны і правакацыйны выбар, перадаючы Крамлю яшчэ большы кантроль над Беларуссю насуперак волі беларускага народа. А для Расіі гэта яшчэ адзін безадказны крок», — адзначыў спікер Дзярждэпа.
14 чэрвеня Лукашэнка заявіў, што краіна пачала атрымліваць расійскую тактычную ядзерную зброю. Ён адзначыў, што гэта было яго патрабаваннем да РФ.
Каментары