У МЗС Расіі расказалі, колькі ядзерная зброя будзе знаходзіцца ў Беларусі

Дамоўленасць аб знаходжанні расійскай тактычнай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі не прадугледжвае часавых рамак, пра гэта заявіў дырэктар дэпартамента краін СНД МЗС Расіі Аляксей Палішчук.

19.06.2023 / 08:26

Калаж: «Наша Ніва»

Паводле яго слоў, у такой сітуацыі Масква гіпатэтычна можа вярнуць ядзерную зброю пасля таго, як ЗША і NATO адмовяцца ад свайго курсу, скіраванага на «падрыў бяспекі і суверэнітэту Расіі і Беларусі».

«Зразумела, такому нашаму кроку павінен папярэднічаць поўны вывад усёй амерыканскай ядзернай зброі на тэрыторыю ЗША з ліквідацыяй адпаведнай інфраструктуры ў Еўропе», — паведаміў Палішчук у інтэрв'ю ТАСС.

Ён дадаў, што рашэнне аб размяшчэнні расійскай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі мае шмат у чым вымушаны характар і ёсць адказам на «агрэсіўную палітыку НАТА». Пры гэтым дзеянні Масквы не супярэчаць міжнародна-прававым абавязацельствам Расіі, бо кантроль над ядзернымі ўзбраеннямі застаецца за Крамлём.

У пятніцу Пуцін заявіў, што першыя расійскія тактычныя ядзерныя зарады ўжо знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, а канчаткова іх перамяшчэнне мае завяршыцца да канца года.

Чытайце таксама:

«Абсалютна безадказна». Джо Байдэн адрэагаваў на заяву Пуціна, што ядзерная зброя ўжо ў Беларусі

«Беларускі Гаюн» не заўважаў, каб у Беларусь перамяшчалася ядзерная зброя

«Любымі даступнымі сродкамі забяспечыць ліквідацыю рэжыму Лукашэнкі». Латушка зрабіў заяву з нагоды размяшчэння ў Беларусі ядзернай зброі

Столтэнберг пра размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі: НАТА бачыць падрыхтоўку

Nashaniva.com