Грамадства2727

«Любымі даступнымі сродкамі забяспечыць ліквідацыю рэжыму Лукашэнкі». Латушка зрабіў заяву з нагоды размяшчэння ў Беларусі ядзернай зброі

Намеснік старшыні Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі, кіраўнік Нацыянальнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка зрабіў заяву адносна рэалізацыі намераў Расіі размясціць у Беларусі арсенал тактычнай ядзернай зброі.

Латушка падкрэслівае, што рашэнне аб размяшчэнні ядзернай зброі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь рэалізавана ў адпаведнасці з абноўленай ваеннай дактрынай так званай Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі, прынятай 4 лістапада 2021 года. Гэта мера разглядаецца Расійскай Федэрацыяй як неабходная для вырашэння наступных задач:

1. стварэнне прамой ядзернай пагрозы ў першую чаргу для Украіны, Польшчы і Літвы з тэрыторыі Беларусі;

2. падрыхтоўка да ўжывання ядзернай зброі супраць Украіны;

3. завяршэнне працэсу інтэграцыі Беларусі ў Саюзную дзяржаву і забеспячэнне поўнага кантролю Расіі над Беларуссю.

У сувязі з гэтым Латушка лічыць для краін Захаду крытычна важным:

1. Прыняць самыя жорсткія санкцыйныя меры, якія ўключаюць гандлёвае эмбарга ў дачыненні да рэжыму.

2. Любымі даступнымі сродкамі забяспечыць ліквідацыю рэжыму Лукашэнкі, поўны вывад расійскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі, выхад Беларусі з Саюзнай дзяржавы, АДКБ, СНД і іншых расійскіх інтэграцыйных праектаў, а таксама даць адпаведныя гарантыі захавання незалежнасці і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.

3. Аказаць беларускім дэмсілам, Аб'яднанаму пераходнаму кабінету і добраахвотніцкім падраздзяленням ва Украіне ўсю неабходную падтрымку для змены сітуацыі ў Беларусі, забеспячэння яе вызвалення ад рэжыму Лукашэнкі і абароны ад расійскіх захопнікаў ды наступнага правядзення дэмакратычных перамен.

16 чэрвеня прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін паведаміў пра дастаўку ў Беларусь першых ядзерных зарадаў, заявіўшы пра мэту перанесці на нашу тэрыторыю частку расійскага тактычнага ядзернага арсенала да канца 2023 года. 

Каментары27

  • Toodeeply
    16.06.2023
    А хто гэты дзеяч такі, каб нешта лічыць важным для краін Захаду? Можа, яму трэба на беларусаў звярнуць увагу, перш за ўсё? Ці ён ужо таксама з ліку заходніх deeply concerned??
  • mikola ramanau
    16.06.2023
    +100% ! zgodzen !  Tolki SANKCYI getamu DYKTATARU !
  • Вот за это двумя руками ЗА!
    16.06.2023
    Любымі даступнымі сродкамі забяспечыць ліквідацыю рэжыму Лукашэнкі, поўны вывад расійскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі, выхад Беларусі з Саюзнай дзяржавы, АДКБ, СНД і іншых расійскіх інтэграцыйных праектаў, а таксама даць адпаведныя гарантыі захавання незалежнасці і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць38

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць

Усе навіны →
Усе навіны

Бізнэсоўца з Гомеля судзяць па абвінавачанні ў здрадзе дзяржаве і абразе Лукашэнкі

92-гадовая жанчына штотыдзень абедае ў замку ўжо 37 гадоў

Зяленскі: Перамір'е магчыма, калі Украіну запросяць у NATO6

Паліцыя зноў разагнала мітынг у цэнтры Тбілісі

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў7

Што свет думае пра вайну ва Украіне цяпер? Карта пазіцый краін1

Камандзір Палка Каліноўскага: Беларускія добраахвотнікі маюць тыя ж сацыяльныя гарантыі, што і ўкраінскія вайскоўцы6

У Грузіі працягваюцца пратэсты, паліцыя прымяніла вадамёты1

Спевака Дзядзю Ваню будуць судзіць за ўдзел у пратэстах4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць38

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць

Галоўнае
Усе навіны →