«Цэлая брыгада гатовая была». Лукашэнка заявіў, што быў гатовы паслаць войскі ў Расію для падаўлення мяцяжу

«Цэлая брыгада гатовая была да перакідвання ў Расійскую Федэрацыю пры неабходнасці», — заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка, выступаючы ў Палацы Незалежнасці з нагоды ўручэння вайсковых званняў. 

27.06.2023 / 14:59

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Мінабароны РБ

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў суботу прывёў войскі ў поўную боегатоўнасць. 

«Цэлая брыгада гатовая была да перакідвання ў Расійскую Федэрацыю пры неабходнасці», — сказаў Лукашэнка. 

Лукашэнка таксама заявіў, што «калі абрынецца Расія, мы застанёмся пад абломкамі, усе загінем».

У выпадку калі беларускія войскі былі б задзейнічаныя, ім давялося б даць бой загартаваным у баях ва Украіне наймітам ПВК «Вагнер».

Nashaniva.com