Вайна4646

Прыгожын у Растове. Што вядома на гэты момант пра «мяцеж Прыгожына»

Даволі нечаканае абвастрэнне пятнічным вечарам 23 чэрвеня ўнутрыпалітычнай сітуацыі ў Расіі, звязанае з «мяцяжом», які падняў заснавальнік і кіраўнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын серыяй сваіх пастоў у тэлеграме, у якіх абвясціў пра пачатак адкрытага ваеннага супрацьстаяння з вайсковымі часцямі, вернымі расійскаму Мінаабароны, прымусіла на гэта рэагаваць і палітыкаў, і сілавікоў, і журналістаў, і блогераў. Вось што адбылося на гэта момант, мяркуючы па паведамленнях расійскіх медыя і тэлеграм-каналаў.

Вайсковая тэхніка на вуліцах Растова-на-Доне

11:30

Адбылася тэлефонная размова Лукашэнкі і Пуціна — Пул першага

«Прэзідэнт Расіі патэлефанаваў сёння раніцай прэзідэнту Беларусі, адбылася тэлефонная размова. Уладзімір Пуцін паінфармаваў беларускага калегу аб сітуацыі ў Расіі», — піша ТГ-канал прэс-службы Лукашэнкі.

11:11

Найбольшы расійскі аэрадром Мілерава пад Растовам-на-Доне пад кантролем вагнераўцаў

«Мілерава пачало лётаць па задачах. ПВК дазволіла. На борт скача адзін ПВКшнік, каб верталёт не паляцеў куды не трэба, і ляціць» — інфармаваны расійскі канал @fighter_bomber.

10:20

Ключавы момант у спробе вайсковага перавароту ў Расіі: ці пасля звароту Уладзіміра Пуціна вагнераўцы спыняцца

10:12

«Удар у спіну». Пуцін выступіў са зваротам да вайскоўцаў і насельніцтва

7:35

Прыгожын паведаміў 24 чэрвеня ў 7 гадзін 30 хвілін раніцы, што вагнераўцы захапілі штаб Паўднёвай вайсковай акругі і што расійскія самалёты працягваюць бамбіць украінцаў.

Штаб яны захапілі, са слоў Прыгожына, каб гэтыя самалёты не бамбілі вагнераўцаў.

Таксама Прыгожын паведаміў, што цалкам кантралюе Растоў, заблакаваны ўсе вайсковыя аб’екты і захоплены аэрадром.

У тэлеграм-каналах таксама апублікавана яшчэ адно відэа з Яўгенам Прыгожыным у штабе Паўднёвай вайсковай акругі ў Растове-на-Доне (выглядае, што супраціву яму не аказалі). На гэтых кадрах ён вядзе перамовы з намеснікам міністра абароны Юнус-Бекам Яўкуравым.

«Мы сюды прыехалі. Мы хочам атрымаць начальніка Генштаба і Шайгу. Пакуль іх няма, мы знаходзімся тут, блакуем горад Растоў і ідзём у Маскву», — кажа Прыгожын на відэа.

Узмацненне сілавых структур

Галоўнае, што адбывалася спачатку, — гэта тое, што ўзнялі па трывозе і перавялі ў стан павышанай баявой гатоўнасці розныя расійскія сілавыя падраздзяленні, перадусім у Маскве і тых рэгіёнах, якія блізкія да зоны баявых дзеянняў ва Украіне.

Выданне Astra са спасылкай на свае крыніцы ў ведамстве паведаміла, што з Масквы ў Белгарад вылецеў самалёт з байцамі «Гром» МУС Расіі. «Гром» — гэта спецыяльнае падраздзяленне расійскага МУС, створанае для сілавой падтрымкі следчых і аператыўных мерапрыемстваў МУС і іншых «праваахоўных» ведамстваў.

Выданне Baza напісала, што ў шэрагу аддзяленняў паліцыі Растоўскай вобласці абвешчаны план «Крэпасць». Гэты план прадугледжвае экстранны збор асабовага складу і ўзяцце пад кантроль асабліва важных аб'ектаў сілавых ведамстваў. Таксама план прадугледжвае гатоўнасць да адбіцця знешняга нападу.

Пасля інфармацыю «Базы» аб аб'яўленні плана «Крэпасць» у Растоўскай вобласці пацвердзілі крыніцы растоўскага выдання «161.ru». Выданне таксама апублікавала фатаграфіі бранятэхнікі на вуліцах Растова-на-Доне.

Акрамя таго, крыніца канала «ВЧК-ОГПУ» паведаміла, што план «Крэпасць» увялі і ў Маскве. Праўда, іншых пацвярджэнняў гэтай інфармацыі не было. Аднак крыніцы выдання Astra сведчылі, што маскоўскія сілавікі неафіцыйна прыведзеныя ў павышаную гатоўнасць, кіраўніцтва дало супрацоўнікам сілавых ведамстваў распараджэнне «ўсім быць на сувязі, нікуды не з'язджаць».

Крыніцы Рускай службы Бі-бі-сі даносілі, што па трывозе паднятыя маскоўская ФСБ і маскоўскі вайсковы гарнізон. 

Паводле звестак крыніцы выдання з вайсковых колаў, на трасе «Дон» (гэта дарога Масква — Варонеж — Растоў-на-Доне) ФСБ пры падтрымцы САХР (спецыяльных атрадаў хуткага рэагавання войскаў Нацгвардыі) выстаўляе блокпасты. Тым, хто на іх дзяжурыць, аддаецца загад адкрываць агонь «у выпадку ўзнікнення пагрозы». Тэхніка пры гэтым у рэжыме гатоўнасці, але загаду аб яе выездзе часці пакуль не атрымлівалі.

ТАСС афіцыйна паведаміў, што найважнейшыя аб'екты Масквы ўзятыя пад узмоцненую ахову, меры бяспекі ў сталіцы ўзмоцненыя. А ў сацсетках разыходзяцца відэа перамяшчэнняў у Маскве бронемашын і вайсковых грузавікоў.

Рэакцыя Крамля

Крыніца выдання «Можем объяснить», блізкая да Адміністрацыі прэзідэнта Расіі, сцвярджае, што «з Прыгожыным прынята рашэнне дзейнічаць паводле самага жорсткага сцэнара». 

«Тое, што адбылося, абсалютна недапушчальна з пункту гледжання АП. Прыгожын пайшоў супраць вайсковага камандавання, а значыць — супраць Уладзіміра Пуціна. Крымінальная справа аб мяцяжы — гэта першы крок, астатнія рушаць услед».

«Медуза» піша, што яе крыніцы, блізкія да Крамля, на заявы Прыгожына адрэагавалі ў асноўным нецэнзурна. Адзін з суразмоўцаў выдання мяркуе, што Прыгожын «можа блефаваць», а ягоныя ваяўнічыя развагі не прывядуць ні да якіх рэальных дзеянняў: «У яго сарвала дах. Ён робіць [такія] заявы, а ў сістэмнага чалавека нават думак такіх не павінна з'яўляцца».

Крыніца «Важных гісторый», блізкая да пуцінскай Адміністрацыі кажа: «У Адміністрацыі прэзідэнта паніка, там не выключаюць сцэнарый пачатку грамадзянскай вайны».

Па словах суразмоўцы выдання, у АП яшчэ тыдзень таму была інфармацыя, што Прыгожын нешта рыхтуе. Відэа з нібыта наступствамі ракетнага ўдару па размяшчэнні ПВК «Вагнер» — інсцэніроўка, лічыць ён.

Адпаведна з гэтым выбудоўваецца інфармацыйная палітыка. Крыніцы «Можем объяснить» у дзяржаўных медыя распавялі пра новую ўстаноўку ваеннай цэнзуры. 

«З нагоды канфлікту Прыгожына з Мінабароны спушчана дырэктыва з АП: толькі афіцыйная інфармацыя з дзяржаўных крыніц, ніякіх цытат Прыгожына, нават ускосных».

Тое ж самае даведаўся са сваіх крыніц і тэлеграм-канал «Осторожно, новости». Паводле яго, расійскія дзяржаўныя медыя атрымалі «інструкцыю» аб тым, што публікаваць інфармацыю аб сітуацыі з Прыгожыным можна выключна з афіцыйных ведамстваў або цытуючы словы першых асоб дзяржавы.

Генеральная пракуратура Расіі афіцыйна заявіла, што крымінальная справа супраць Яўгена Прыгожына заведзеная «законна і абгрунтавана».

У сваю чаргу, Цэнтр грамадскіх сувязяў ФСБ Расіі адзначыў: «Заявы і дзеянні Прыгожына фактычна ёсць заклікамі да пачатку ўзброенага грамадзянскага канфлікту на тэрыторыі РФ».

«Справа па факце прызыву да мяцяжу з боку Прыгожына заведзеная ў сувязі з сур'ёзнасцю сітуацыі і пагрозай эскалацыі, — заявілі ў ФСБ. — Уся інфармацыя ў сацсетках ад імя Прыгожына аб нібыта нанесеных Мінабароны РФ ударах па тылавых часцях ПВК «Вагнер» не адпавядае рэчаіснасці».

Дзеянні «прыгожынцаў» і спробы іх прывесці да розуму

Што датычыць дзеянняў саміх «прыгожынцаў», то некалькі гадзін яны фактычна абмяжоўваліся толькі выступленнямі ў тэлеграме іх правадыра ды выстаўленнем відэа з нібыта момантам удару па іх пазіцыях з боку часцей Міністэрства абароны, праўдзівасць якога ставілася пад сумнеў.

І толькі апошнім часам сталі з'яўляцца паведамленні, што калоны вагнераўцаў з Луганскай вобласці Украіны заехалі на тэрыторыю Растоўскай вобласці Расіі.

«Калона музыкантаў (мянушка вагнераўцаў. — «НН») едзе праз КПП Навашахцінск, працягласць калоны каля 50 км. На КПП Валошына такая ж сітуацыя, толькі калона 80 км, і працягваюць ехаць. Вайсковая паліцыя і памежнікі не перашкаджаюць», — паведаміў расійскі ваенкар Dontstopwar.

Да вагнераўцаў ужо звярнулася некалькі высокапастаўленых дзеячаў расійскай арміі. Так, расійскі генерал Суравікін заклікаў камандзіраў і байцоў ПВК «Вагнер» спыніцца: 

«Мы адной крыві, — заявіў генерал, якога лічылі блізкім да Яўгена Прыгожына. — Праціўнік толькі і чакае, калі ў нас абвострыцца ўнутрыпалітычная абстаноўка. Нельга гуляць на руку праціўніку ў гэты цяжкі для краіны час. <…> Пакуль не позна… Неабходна падпарадкавацца волі і загаду прэзідэнта РФ. …Спыніць калоны і вярнуць іх у ППД».

Таксама ўсхваляваны зварот запісаў першы намеснік кіраўніка ГРУ Генштаба ВС РФ Аляксееў:

«Гэта ўдар у спіну краіне і прэзідэнту. Вы спрабуеце замахнуцца на яго ўладу. Гэта дзяржаўны пераварот.

Большага ўдару па Узброеных сілах Расіі і яе прэстыжу быць не можа. Нам яшчэ бракавала толькі развязаць грамадзянскую вайну ўнутры краіны, адумайцеся!»

Падзенне акцый

Уплыў на сітуацыю цяперашніх падзей можа быць не толькі на палітычным, але і на эканамічным полі. Пасля атрымання першых вестак пра «мяцеж Прыгожына» пачалі падаць акцыі найбуйнейшых расійскіх кампаній.

Рэакцыя на іншым баку фронту

Не пакінула абыякавымі разгортванне сітуацыі ў Расіі людзей, якія найбольш зацікаўленыя ў разладзе сярод расійскіх эліт, тых, хто змагаецца супраць Расіі на ўкраінскім фронце.

Рускі добраахвотніцкі корпус, які апошнім часам быў заўважаны ў правядзенні дыверсій на памежных з Украінай тэрыторыях Расіі, адгукнуўся наступным чынам: «Напружанне ў вышэйшых эшалонах улады РФ расло, санкцыі і няўдачы на фронце ўзмацнілі працэсы «гніення і распаду». І вось мы маем: амбіцыйнага, раззлаванага, папулярнага ў народзе і вайсковым асяроддзі патрыёта, які валодае ўласнай прыватнай арміяй; дэмаралізаванае зацягнутай крывавай вайной насельніцтва і невыразную палітычную ўладу. Рыхтуемся!»

Рэакцыя Міністэрства абароны Украіны пакуль што надзвычай лаканічная: «Мы назіраем».

Цалкам падтрымала такую пазіцыю і Святлана Ціханоўская, напісаўшы: «Мы таксама».

А вось полк Каліноўскага на сітуацыю адрэагаваў з гумарам.

Каментары46

  • Очень скоро
    24.06.2023
    Лебединому озеру быть
  • Košt pychi
    24.06.2023
    Toje, što Rasieja pasiejała va Ŭkrainie, Rasieja pažnie doma, na svajoj ziamli.
  • Фонарщик на Карла Маркса
    24.06.2023
    Кстати, а где все эти лукашистские опричники (губопики, гэбня и тд) - любители лепить путинскую z свастику? Наверное судорожно начали уже ее отдирать. Или может вы уже чемоданы пакуете, чтобы направится защищать своего кремлевского пахана, ведь он и его миллиарды сейчас в опасности. А кувалда, подаренная шкловскому, должна выстрелить в третьем акте Лебединого озера. Сейчас как раз начался второй акт

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне5

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

«20 сутак правёў у камеры з вар'ятам без адной рукі». Маналог палітвязня, які трапіў у калонію за 8 рублёў шкоды5

Украіна страціла ўжо больш за 40% тэрыторыі, якую кантралявала ў Курскай вобласці4

60 беларускіх вёсак засталіся з-за снегападу без электрычнасці

Барабаншчыку, які вярнуўся з Грузіі, пагражае да 12 гадоў калоніі2

Машына як з-пад катка. У Лідскім раёне ў аварыі загінулі чатыры чалавекі, у тым ліку двое дзяцей

У Віцебску ставяць самую вялікую ў Еўропе навагоднюю елку2

«Калі б ён пайшоў па іншым шляху, было б па-іншаму». Камандзір Палка Каліноўскага пракаментаваў сітуацыю з Верамейчыкам28

У Францыі бацька некалькі гадоў гвалціў сваю дачку-падлетка і прапаноўваў іншым4

У Мінску ў шматпавярховіку закрылі вокны шчытамі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне5

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Галоўнае
Усе навіны →