У Мазыры з балкона выпала чатырохгадовая дзяўчынка
Чатырохгадовая дзяўчынка выпала з балкона ў Мазыры. Цяпер яна знаходзіцца ў рэанімацыі з сур'ёзнымі траўмамі, як паведамляе тэлеграм-канал «ЧП Беларусь. Будь в курсе».
01.07.2023 / 20:07
Здымак ілюстрацыйны. Фота: vecteezy.com
Паведамляецца, што раніцай маці дзяцей пайшла на працу, а за малой мусіў сачыць яе 13-гадовы брат. Пад вечар да дзяцей павінна была прыйсці бабуля, але не паспела.
Атрымалася так, што старэйшы брат гуляў у тэлефоне ў адным пакоі, а дзяўчынка з цацкамі — у іншым. Пры гэтым хлопчык так захапіўся, што і не заўважыў, як малодшая пайшла на кухню, зайшла на балкон, залезла там на крэсла, а потым на тумбачку, звесілася ў адчыненае акно, не ўтрымалася і выпала ўніз.
Малую знізу заўважыў знаёмы сям'і, які праходзіў міма. Ён з дзяўчынкай падняўся ў кватэру, з тэлефона старэйшага брата паведаміў яе маці пра тое, што адбылося, а потым хутка аднёс дзіця ў аддзяленне хуткай дапамогі, што знаходзілася непадалёк.
Цяпер дзіця з сур'ёзнымі траўмамі знаходзіцца ў рэанімацыі, медыкі змагаюцца за жыццё дзяўчынкі.
На якім паверсе знаходзіўся балкон, з якога ўпала дзяўчынка, не паведамляецца.
Чытайце таксама:
У Мёрскім раёне мужчына збіраў парэчкі і праваліўся ў 8-метровы калодзеж
У Лепельскім раёне «Опель» вылецеў у кювет. Пацярпелі пяць чалавек
На пліце разарваўся афганскі казан. Два чалавекі атрымалі апёкі