У Мінску развіталіся з раптоўна памерлым міністрам транспарту. Лукашэнка абмежаваўся перадачай вянка

Цырымонія развітання з міністрам транспарту і камунікацый Аляксеем Аўраменкам, які пайшоў з жыцця 4 ліпеня, прайшла ў сталічным Доме культуры і спорту чыгуначнікаў, перадае БелТА.

06.07.2023 / 12:40

Развітацца з міністрам прыехалі прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка, намеснікі прэм'ер-міністра Анатоль Сівак, Леанід Заяц, Ігар Петрышэнка, супрацоўнікі Міністэрства транспарту і камунікацый, прадстаўнікі іншых ведамстваў і арганізацый.

Ад Аляксандра Лукашэнкі прынеслі вянок. 

46-гадовы міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка раптоўна памёр 4 ліпеня. Прычыны яго смерці не называліся. 

За апошні год гэта трэцяя смерць беларускіх топ-чыноўнікаў: 26 лістапада 2022 года памёр міністр замежных спраў Уладзімір Макей, 2 красавіка гэтага года — намеснік міністра эканомікі Беларусі Сяргей Міцянскі.

Nashaniva.com