Раптоўна памёр 46-гадовы міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка
4 ліпеня раптоўна памёр міністр транспарту і камунікацый Беларусі Аляксей Аўраменка, паведамілі БЕЛТА ў ведамстве.
Аляксей Аўраменка нарадзіўся ў 1977 годзе ў Мінску.
У 1999 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію, у 2010 годзе — Акадэмію кіравання.
З 2000 па 2001 год працаваў галоўным спецыялістам аддзела ўтрымання дарожнай сеткі Камітэта па аўтамабільных дарогах пры Міністэрстве транспарту і камунікацый Беларусі, з 2001 па 2006 год — галоўным спецыялістам аналагічнага ўпраўлення ў дэпартаменце «Белаўтадар» ведамства.
З 2006 года працаваў на розных пасадах ва ўпраўленні транспарту і сувязі апарату Савета Міністраў Беларусі.
У 2012 годзе ўзначаліў упраўленне транспарту і сувязі апарату Савета Міністраў.
З 25 ліпеня 2013 года займаў пасаду намесніка міністра транспарту і камунікацый Беларусі, з 3 сакавіка 2016 года — пасаду першага намесніка міністра транспарту і камунікацый.
15 студзеня 2019 года Аляксей Аўраменка быў назначаны міністрам транспарту і камунікацый.
Прычына смерці не паведамляецца.
За апошні год гэта трэцяя смерць беларускіх топ-чыноўнікаў: 26 лістапада 2022 года памёр міністр замежных спраў Уладзімір Макей, 2 красавіка гэтага года — намеснік міністра эканомікі Беларусі Сяргей Міцянскі.
Каментары
Алексея Николаевича в аппарате Минтранса уважали все.
😪
Напрыклад, на акупаваных расіяй тэрыторыях Украіны акупанты таксаа папрызначалі нейкіх сваіх стаўленнікаў "міністрамі асветы", "міністрамі ўнутраных справаў" і г.д. Ва Украіне немагчыма сабе ўявіць, каб нейкае СМІ вызнала іх сапраўды гэтымі міністрамі і назвала без двукосся і агаворкі "прызначаны акупантамі". І гэта вельмі важна, каб людзі і самі гэыя калабаранты разумелі, што яны працуюць на незаконную акупацыйную ўладу. Чаму нашыя СМІ датычна лукашэнкавых чыноўнікаў гэта не разумеюць?