У чэрвені як мінімум 36 чалавек былі асуджаныя пасля затрымання на мяжы

За чэрвень сама меней 36 чалавек атрымалі суткі і штрафы пасля затрыманняў на мяжы, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

10.07.2023 / 19:50

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Ганцавіцкі час»

Суды пасля праверак тэлефонаў на мяжы праходзілі ў васьмі памежных гарадах: Воранаве, Астраўцы, Ашмянах, Браславе, Лёзне, Гарадку, Дуброўне і Брэсце.

У Воранаве 12 чалавек атрымалі штрафы ад 555 да 925 рублёў, два чалавекі атрымалі 5 і 15 сутак арышту.

У Астраўцы судзілі чатырох чалавек, затрыманых у пункце пропуску «Лоша». Трое атрымалі па 740 рублёў штрафу, адзін — 1110 рублёў.

У Ашмянах чацвёра чалавек атрымалі штрафы, у Браславе адзін чалавек атрымаў 15 сутак арышту.

У Брэсце чалавеку далі штраф у памеры 40 базавых велічыняў (1 480 рублёў).

Таксама 13 чалавек былі асуджаныя пасля праверак на беларуска-расійскай мяжы. 

Чытайце таксама:

На мяжы беларусаў прымушаюць адракацца карты паляка — праваабаронцы

Стаяць 30 гадзін на польскай мяжы ці ехаць круг 700 км праз Літву?

На літоўскай мяжы будуць строгія праверкі беларусаў. Могуць нават закрыць мяжу

Nashaniva.com