Хочаце пабачыць, як жылі навукоўцы за савецкім часам? Прадаецца некранутая дача — усё як пры гаспадару

У садовым таварыстве «Навука-1978», дзе ўчасткі давалі інтэлектуальнай эліце, прадаецца цікавая дача. Гэта не драўляная хатка, а трохпавярховая кватэра ў цагляным таўнхаусе. А яшчэ там захавалася атмасфера таго, як быў абсталяваны дачны побыт вучоных у БССР, як расказвае Realt.by.

13.07.2023 / 10:49

Садовае таварыства «Навука-1978» знаходзіцца ў прэстыжным месцы — насупраць Раўбіч, проста на беразе Дубраўскага вадасховішча.

Дачы тут прызначаліся для супрацоўнікаў Акадэміі навук. І ўяўляюць яны сабой не звыклыя для СССР зборна-шчытавыя ці драўляныя хаткі, а сапраўдныя цагляныя таўнхаусы савецкага ўзору на дзве кватэры.

Адну такую кватэру выставілі на продаж. Яе агульная плошча — 90 квадратных метраў.

На першым узроўні размяшчаецца гараж і службовыя памяшканні. 

На другім (першым жылым) — веранда, кухня і пакой. Там захавалася амаль некранутая атмасфера дачы інтэлектуальнай эліты БССР. Звярніце ўвагу на шыкоўны камін і вінтажную мэблю 70-х.

На трэцім узроўні — два пакоі і лоджыя.

У кватэры цэнтральны водаправод (з гарачай вадой), цэнтральная каналізацыя, але вось ацяпленне — пячное.

Да дачы прыкладаецца ўчастак у 5 сотак з альтанкай. Да вадасховішча — хвілін пяць пешшу.

За дачу просяць 100 тысяч даляраў.

Чытайце таксама:

Макс Корж пабудаваў хатку проста сярод лесу

Домікі на беразе. Глядзім недарагія варыянты каля Нарачы, Свіцязі і Свіры

У цэнтры Мінска ў доме для партыйнай эліты прадаецца кватэра. Яна займае цэлы паверх, а інтэр'еры як у фільмах пра французскіх каралёў

Nashaniva.com