Крышціяну Раналду ўвайшоў у Кнігу рэкордаў Гінеса за самы высокі даход сярод спартоўцаў
Упершыню з 2017 года (і трэці раз у цэлым) форвард саудаўскага клуба «Аль-Наср» Крышціяну Раналду ўзначаліў спіс самых высокааплатных спартсменаў свету па версіі Forbes, як паведамляецца на сайце Кнігі рэкордаў Гінеса.
15.07.2023 / 08:15
Крышціяну Раналду. Фота: Amr Nabil / AP Photo
Паводле ацэнак, за 12 месяцаў, якія папярэднічаюць 1 мая 2023 года (так параўноўваюцца заробкі), Раналду зарабіў 136 мільёнаў даляраў (107,5 мільёна фунтаў стэрлінгаў).
Форвард зборнай Партугаліі адабраў тытул у Ліянэля Месі, які быў самым высокааплатным спартсменам 2022 года са 130 мільёнамі даляраў.
Раналду ў гэтым сезоне зарабіў на полі 46 мільёнаў даляраў і 90 мільёнаў даляраў за яго межамі.
Партугалец перайшоў у «Аль-Наср» у пачатку студзеня 2023 года пасля скандальнага адыходу з «Манчэстэр Юнайтэд». Ён правёў за новы клуб 16 матчаў і забіў 14 мячоў. Клуб фінішаваў на другім месцы ў чэмпіянаце.
Чытайце таксама:
Футбаліст з чэмпіянату Беларусі пераходзіць у каманду нумар два ў Францыі. Як такое магчыма?
Галкіпер «ПСЖ» Рыка схуднеў больш чым на 20 кг і рызыкуе больш не вярнуцца на поле
У легендарнага галкіпера Эдвіна ван дэр Сара кровазліццё ў мозг
«Рэал» падпісаў 18-гадовага турэцкага паўабаронцу Арду Гюлера