За першыя два тыдні наступлення Украіна страціла да 20% пастаўленай на фронт вайсковай тэхнікі — The New York Times

За першыя два тыдні ўкраінскага наступлення УСУ нібыта страцілі да 20% вайсковай тэхнікі, уключаючы заходнія танкі і бронетранспарцёры, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях, паведаміла газета The New York Times са спасылкай на амерыканскіх і еўрапейскіх чыноўнікаў.

15.07.2023 / 21:20

Ілюстрацыйнае фота: AP

Са слоў суразмоўцаў выдання, пасля першага ўдару, у выніку якога УСУ панеслі значныя страты, украінскія вайскоўцы замарудзілі наступленне, каб ацаніць абстаноўку. У наступныя тыдні, як сцвярджаюць крыніцы газеты, украінскае камандаванне змяніла тактыку, а баявыя страты Украіны значна знізіліся, што дазволіла УСУ захаваць больш войскаў і тэхнікі для маючага адбыцца буйнога ўдару.

Цяпер, паводле газеты, УСУ засяродзіліся на знясіленні расійскай арміі, у тым ліку з дапамогай ракетных і артылерыйскіх удараў па тыле. Пры гэтым тэмпы наступлення знізіліся, а на шэрагу кірункаў яно і зусім спынілася.

The New York Times падкрэслівае, што пакуль рана рабіць высновы аб контрнаступленні. Са слоў былога памочніка генеральнага сакратара НАТА Каміля Гранда, страты УСУ і зніжэнне тэмпаў прасоўвання не азначаюць, што наступ «асуджаны на правал».

Чытайце таксама:

«Мне напляваць, мяне ніхто не спыніць». Валерый Залужны выказаўся пра вяртанне Крыма

Акно магчымасцяў для Украіны закрыецца да канца года — прэзідэнт Чэхіі

Чаму контрнаступленне Украіны ідзе так павольна?

Украіна наносіць удары па расійскай абароне здалёк, каб не рызыкаваць байцамі — WSJ

Nashaniva.com