Акно магчымасцяў для Украіны закрыецца да канца года — прэзідэнт Чэхіі
Акно магчымасцяў Украіны для дасягнення поспехаў на фронце «больш-менш закрыецца да канца гэтага года» праз выбары, што адбудуцца ў ЗША і іншых краінах, заявіў прэзідэнт Чэхіі Пэтр Павэл на саміце НАТА, піша ВВС са спасылкаю на New York Times.
«Усё, што будзе дасягнута да канца гэтага года, стане зыходным пунктам для перамоў», — сказаў Павэл.
З ягоных слоў, да наступнага года «мы таксама ўбачым чарговае зніжэнне гатоўнасці масава падтрымліваць Украіну вялікай колькасцю зброі».
New York Times адзначае, што выказванні Павэла, які да прыходу ў палітыку быў высокапастаўленым генералам НАТА, кантрастуюць з заявамі іншых лідараў на саміце. Тыя настойваюць, што падтрымка Украіне будзе аказвацца столькі, колькі спатрэбіцца.
Чытайце таксама:
Украінцы за пяць тыдняў вызвалілі амаль столькі тэрыторыі, колькі расіяне захапілі за паўгода
Журналістам удалося дакладна ацаніць страты Расіі падчас поўнамаштабнай вайны з Украінай
Каментары