Палітвязня Рыгора Кастусёва пазбавілі спатканняў
У нядзелю 16 ліпеня Рыгор Кастусёў з калоніі патэлефанаваў жонцы. Палітвязень расказаў, што яго не толькі пазбавілі спатканняў, але і забралі асабістыя запісы, у тым ліку чарнавік кнігі і адрасы для ліставання.
16.07.2023 / 21:13
Рыгор Кастусёў. Фота: «Наша Ніва»
Рыгор Кастусёў быў затрыманы 12 красавіка 2021 года ў Шклове. Разам з ім па справе аб «захопе ўлады» праходзілі Аляксандар Фядута, Вольга Галубовіч, Дзяніс Краўчук і Юры Зянковіч. Яго абвінавацілі паводле арт. 357 КК «Змова ці іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады».
5 верасня суддзя Уладзімір Арэшка прызнаў Рыгора вінаватым і прысудзіў яму 10 гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. 9 снежня МУС дадало палітвязня ў «спіс экстрэмістаў».
Чытайце таксама:
Рэцыдывіст пра Акрэсціна: «Такога не бачыў за ўвесь свой 26-гадовы стаж»
Жыхару Ліды прызначылі 10 сутак арышту за рэпост у Telegram у 2020 годзе