Крышціяну Раналду: Еўрапейскі футбол можа пра мяне забыць, я не вярнуся
Крышціяну Раналду паразмаўляў з партугальскімі журналістамі пра сваю будучыню. Цытаты прывёў у фэйсбуку вядомы футбольны інсайдар Фабрыцыа Рамана.
18.07.2023 / 07:38
Нягледзячы на тое, што Крышціяну Раналду заявіў, што не збіраецца вяртацца ў Еўропу, яго працягваюць выклікаць у зборную Партугаліі. Форвард перад матчам з Ісландыяй у Рэйк'віку 20 чэрвеня 2023 года. Фота: AP Photo/Brynjar Gunnarsson
«Я не вярнуся ў еўрапейскі футбол, забудзьцеся пра гэта — дзверы цалкам зачыненыя».
«Мне 38 гадоў, да таго ж еўрапейскі футбол моцна страціў у якасці… Адзіная дзеючая ліга — гэта англійская Прэм'ер-ліга, што нашмат апярэджвае ўсе астатнія лігі», — адзначыў партугальскі форвард.
Крышціяну на 100% упэўнены, што не вернецца ні ў адзін еўрапейскі клуб. Я адкрыў шлях у саудаўскую лігу… І цяпер усе гульцы прыязджаюць сюды».
«Саудаўская ліга лепшая, чым MLS (амерыканская футбольная ліга, дзе будзе гуляць Ліянэль Месі — «HH»)», — рэзюмуе Раналду.
Чытайце таксама:
У чым феномен футбола ў Саудаўскай Аравіі, куды за Раналду ламануліся топавыя еўрапейцы
Крышціяну Раналду ўвайшоў у Кнігу рэкордаў Гінеса за самы высокі даход сярод спартоўцаў
«Арсенал» і «Вэст Хэм» аформілі рэкордны трансфер у гісторыі англійскага футбола