«Арсенал» і «Вэст Хэм» аформілі рэкордны трансфер у гісторыі англійскага футбола
Паўабаронца «Вэст Хэма» Дэклан Райс пераходзіць у «Арсенал» за рэкордныя для англійскага футбола грошы — 105 мільёнаў фунтаў (122 млн еўра). Пра гэта паведаміў у інстаграме вядомы футбольны інсайдар Фабрыцыа Рамана.
Дэклан — выхаванец акадэміі «Вест Хэма». Колеры клуба ён бараніў з лета 2017 года.
У мінулым сезоне англійскай Прэм'ер-лігі Райс удзельнічаў у 37 матчах, запісаўшы на свой рахунак чатыры мячы і дзве выніковыя перадачы, а таксама выйграў Лігу канферэнцый.
Топ-3 самых дарагіх трансфераў у гісторыі АПЛ:
- Джэк Грыліш — з «Астан Вілы» ў «Манчэстэр Сіці» — 100 млн фунтаў,
- Ромелу Лукаку — з «Інтэра» ў «Чэлсі» — 97,5 млн фунтаў,
- Поль Пагба — з «Ювентуса» ў «Манчэстэр Юнайтэд» — 89 млн фунтаў.
Каментары