Месі згуляў першы матч за новы клуб. І адразу забіў гол
Ліянэль Месі сёння ноччу дэбютаваў за «Інтэр» Маямі ў матчы супраць мексіканскага «Крус Асуля». Гэта была гульня ў рамках Leagues Cup — турніру, у якім бяруць удзел каманды ЗША і Мексікі.
22.07.2023 / 07:40
Аргенцінскі форвард выйшаў на поле на 57-й хвіліне і на апошняй хвіліне сустрэчы забіў прыгожы гол са штрафнога. «Інтэр» Маямі перамог 2:1.
36-гадовы Ліянэль Месі перайшоў у фларыдскі клуб у чэрвені пасля двух гадоў у «Пары Сэн-Жэрмэн», куды ён перайшоў пасля 18-ці сезонаў у «Барселоне».
Ён сяміразовы ўладальнік «Залатога мяча» — прыза, які атрымлівае найлепшы футбаліст года. Гэта рэкордны паказчык.
Месі прывёў зборную Аргенціны да перамогі ў Кубку Амерыкі ў 2021 годзе і да залатых медалёў на чэмпіянаце свету ў 2022 годзе.
Чытайце таксама:
Галкіпера зборнай Італіі збілі і абрабавалі ва ўласным доме
Гол беларускага легіянера вывеў віленскі «Жальгірыс» у наступны раўнд Лігі чэмпіёнаў