Вірусная французская рэклама паказвае, што жаночы футбол можа быць настолькі ж захапляльным, як і мужчынскі
20 ліпеня пачнецца чэмпіянат свету па футболе сярод жанчын, які сёлета праходзіць у Аўстраліі і Новай Зеландыі. З гэтай нагоды французская кампанія Orange разам з нацыянальнай жаночай зборнай па футболе выпусціла рэкламу, якая крытыкуе прадузятае стаўленне да жаночага футбола як да менш відовішчнага за мужчынскі.
Прызавы фонд на жаночым чэмпіянаце складзе 150 млн даляраў, што амаль у тры разы менш за той, што быў на леташнім мужчынскім чэмпіянаце. Многія футбалісткі асудзілі FIFA за такі разрыў у аплаце працы жанчын і мужчын.
У першай частцы відэа вядомыя мужчыны-футбалісты выконваюць майстэрскія рухі на полі. Але, як выяўляецца ў другой частцы, постаці гульцоў былі падмененыя на мантажы — насамрэч фінты выконвалі жанчыны-гульцы.
«Мне не давалі ежу ў дзень гульні». Беларусь пакідае футбалістка з мільёнам падпісантаў у інстаграме
Дзесяцігадовая школьніца за адзін сезон забіла больш галоў, чым Мбапэ, Кейн і Холан разам узятыя
«У плане мужчынскай увагі я распешчаная». Гэтая беларуская футбольная фанатка збірае тысячы праглядаў у інстаграме
Каментары