Тырамісу з малінамі падсалодзіць жыццё
Гэты дэсерт вельмі зручны ў гатаванні, бо не патрабуе выпечкі.
06.08.2023 / 10:24
Фота: Getty Images
Спатрэбіцца:
- 200 г печыва «дамскія пальчыкі»
- 200 мл вяршкоў 33%
- 250 г сыру маскарпонэ
- 100 г цукровай пудры
- малінавае варэнне (па смаку)
- малако
- маліны для ўпрыгажэння
Як гатаваць:
- Узбіце халодныя вяршкі міксерам.
- Паступова дадавайце цукровую пудру і працягвайце ўзбіваць, пакуль сумесь не пачне ўтвараць жорсткія пікі.
- Дадайце сыр маскарпонэ.
- Абмакніце печыва ў малако з абодвух бакоў прыкладна на 2 секунды.
- Выкладзіце пласт печыва на дно формы для запякання.
- Дадайце палову крэму ў якасці другога пласта.
- У якасці трэцяга пласта дадайце малінавае варэнне.
- Паўтарыце працэдуру з крэмам і печывам яшчэ два разы — малінавы джэм гэтыя разы можна ўжо не дадаваць.
- Пастаўце ў халадзільнік на пару гадзін. Зверху выкладзіце маліны, а таксама можаце пасыпаць зверху цукровай пудрай.
Чытайце яшчэ:
Памёр «бацька» дэсерту тырамісу
Рэцэпт на выхадныя. Тварожны пірог — просты, хуткі, смачны
Рэцэпт на выхадныя. Ягадныя тарталеткі — яркая выпечка для сезона садавіны