У Башкартастане вайсковец выйшаў на шашу з гранатай, да яго выехаў кіраўнік рэгіёна
Паведамляецца, што мужчына ўцёк па дарозе на псіхіятрычную экспертызу ў рамках справы пра дэзерцірства.
02.08.2023 / 13:19
Ён дастаў гранату на праезнай частцы, прыгразіў яе ўзарваць і запатрабаваў, каб справу супраць яго закрылі і каб да яго прыехаў Радзій Хабіраў, кіраўнік Башкартастана.
З мужчынам вядуцца перамовы. Хабіраў выехаў на месца здарэння.
Пасля размовы з кіраўніком Башкартастана вайсковец вырашыў здацца.
Гранату перадалі сілавікам.
Чытайце таксама:
Не менш за 20 ваенкаматаў па Расіі спрабавалі падпаліць учора