Польшча не выключае закрыцця ўсіх пунктаў пропуску на беларускай мяжы
«Нарастае пэўнага роду пагроза. Рух вагнераўцаў, паведамленні аб канцэнтрацыі расійскіх войскаў прымушаюць нас глыбока задумацца над гэтым», — заявіў міністр Вальдэмар Буда.
03.08.2023 / 14:39
Беларуска-польская мяжа. Фота: сацсеткі
У Польшчы не выключаюць закрыцця ўсіх пунктаў пропуску на польска-беларускай мяжы. Пра гэта заявіў міністр тэхналогіі і развіцця Польшчы Вальдэмар Буда, піша Reform.by.
«Нарастае пэўнага роду пагроза. Рух вагнераўцаў, паведамленні аб канцэнтрацыі расійскіх войскаў прымушаюць нас глыбока задумацца над гэтым», — заявіў Буда.
Ён падкрэсліў, што беларускія верталёты не неслі пагрозы Польшчы, а сітуацыя знаходзілася пад кантролем.
«Мы не можам справакаваць вайну праз два верталёты», — заявіў Буда. Паводле слоў міністра, пра інцыдэнт не паведамлялі, каб пазбегнуць панікі ў насельніцтва.
На беларуска-польскай мяжы застаюцца адкрытымі пункты пропуску «Брэст» для легкавых машын і «Казловічы» для грузавых.
1 жніўня Мінабароны Польшчы заявіла аб парушэнні паветранай прасторы Польшчы двума беларускімі верталётамі ў раёне Белавежы. Мінабароны Беларусі адмаўляе факт парушэння мяжы.
Сёння прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі і прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа сустрэліся ў Сувалскім калідоры. Яны чакаюць, што колькасць правакацый з боку Расіі і Беларусі будзе расці.
Чытайце таксама:
Частка вагнераўцаў размясцілася непадалёк ад мяжы з Літвой — Наўседа
«Правяраюць рэакцыю Польшчы і саюзнікаў». Маравецкі ацаніў колькасць вагнераўцаў у Беларусі
У Беларусь заехала 14-я калона вагнераўцаў, у асноўным фуры з кантэйнерамі