У Беларусь заехала 14-я калона вагнераўцаў, у асноўным фуры з кантэйнерамі
Пра прыбыццё ў Беларусь яшчэ адной калоны ПВК «Вагнер» паведаміла, як звычайна, маніторынгавая група «Беларускі Гаюн».
У гэтай калоне, паводле звестак «Беларускага Гаюна», каля 15 машын, прытым большасць — гэта фуры, якія перавозяць буйныя жалезныя кантэйнеры, падобныя да марскіх. Частка з кантэйнераў выглядаюць пераабсталяванымі пад іншыя патрэбы.
Што менавіта перавозіцца ў кантэйнерах, невядома. Акрамя фур, у калоне таксама едуць аўтобус і пара пікапаў.
Характэрна, што ўсе нумары ў машын знятыя або залепленыя.
Каментары