У Светлагорску затрымалі рэдактарку кампаніі «Ранак»
У Светлагорску сёння раніцай была затрыманая рэдактарка інфармацыйнай кампаніі «Ранак» Юлія Даўлетава, і яе дагэтуль не выпусцілі, паведамляе «Гомельская вясна».
03.08.2023 / 19:14
Затрыманне адбылося па месцы жыхарства. Каб не турбаваць дзяцей, Юлія выйшла з кватэры ў пад’езд, пасля чаго дадому не вярнулася.
У чэрвені шэраг работнікаў «Ранка» ўжо затрымлівалі, на іх былі накладзеныя арышты і штрафы за «экстрэмізм у тэлефоне» па артыкуле 19.11 КаАП. Тады Юліі Даўлетавай сярод затрыманых не было.
Пазней сайт «Ранка» быў закрыты, а 4 ліпеня суд Чыгуначнага раёна Гомеля аб’явіў яго і адпаведныя старонкі ў сацсетках «экстрэмісцкімі матэрыяламі».
Затрыманні ў чэрвені адбыліся пасля таго, як «Ранак» першым паведаміў пра выбух і гібель людзей на Светлагорскім цэлюлозна-кардонным камбінаце.
Чытайце таксама:
Хто здаў жанчыну, якая падпявала ўкраінскай песні?
Палітзняволеную Вікторыю Кульшу зноў адправілі ў ШІЗА. За паўгода яна была там 92 дні
У Гомелі пачаўся новы суд над ужо асуджаным на 11 гадоў палітвязнем