Журналістам удалося высветліць, што відэа, запісанае пад вокнамі кватэры, выклаў карыстальнік пад нікам Syper_zhorik. Ён называе сябе Пятром (Пятром Петрыкам) і жыхаром Іванава. У 2014 годзе ён скончыў школу.
Амаль усе відэа Пятра не набіраюць і 1000 праглядаў, а вось відэа, запісанае пад вокнамі жанчыны, прынесла яму амаль 34 тысячы праглядаў і больш за 300 каментароў.
У адным з каментароў Пётр піша:
«З імі нельга цырымоніцца. Яны жывуць на нашай зямлі і абражаюць нашых братоў расіян. Гэта падобна да таго, калі б да вас прыйшлі ў дом, абразілі родных».
19 ліпеня ён напісаў, што звярнуўся ў міліцыю: «Калі б усё так проста было. Звярнуўся, яны ў гэтым прамога парушэння закона не ўбачылі». А ўжо сёння з'явілася відэа з жанчынай.
Цікава, што ў тыктоку мужчыны шмат відэа з Літвы.
Каментары