У Беларускім доме Варшавы адкрылі мурал «Няскораных беларусаў»

5 жніўня ў дворыку «Беларускага дома ў Варшаве» быў адкрыты мурал з выявамі шасці вядомых беларускіх палітвязняў: нобелеўскага лаўрэата і кіраўніка Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага, праваабаронцы Насты Лойкі, заснавальніка крамы Symbal.bу Паўла Белавуса, кіраўнік партыі «Народная грамада» Міколы Статкевіча, журналісткі Кацярыны Андрэевай, а таксама Дар'і Лосік, піша «Вясна».

06.08.2023 / 16:32

На адкрыцці прысутнічала дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская, кіраўнік НАУ Павел Латушка, амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі, былыя палітвязні і іншыя. Падчас мерапрыемства з канцэртнай праграмай выступілі Лявон Вольскі і іншыя беларускія музыкі.

Паводле слоў дырэктара «Беларускага дома ў Варшаве» Алеся Зарэмбюка, ідэя мурала належала ім, а намалявала яго група беларускіх мастакоў.

Чытайце таксама:

Былы палітвязень Аляксей Гайшун пакінуў Беларусь

Абвешчаны збор для дзяцей палітвязняў у школу

У Дзяржынску за ўдзел у акцыі пратэсту затрымалі пару

Nashaniva.com